Радыкалі́зм (ад лац.: radicalis — карэнны) — імкненне, схільнасць да карэнных рашучых мер і дзеянняў; адметная рыса пэўных грамадскіх рухаў, палітычных партый або іх асобных фракцый, парламенцкіх груповак, палітычных лідараў. Існуе паняцце радыкальнай апазіцыі, як процілеглае памяркоўнай. Радыкалізм выступае ў розных формах: як правы і левы, рэфарматарскі і рэвалюцыйны. Ён не атаясамліваецца з нігілізмам, які адмаўляе канструктыўны падыход да грамадска-палітычных пераўтварэнняў і вырашэння існуючых задач і пытанняў. Важная рыса радыкалізму — імкненне да паслядоўнага правядзення палітыкі глыбокіх станоўчых змен у грамадскім жыцці ці ў яго асобных сферах.

Тэрмін «радыкалізм» узнік у Англіі ў канцы 18 ст., у эпоху прамысловай рэвалюцыі і хутка распаўсюдзіўся ў Заходняй Еўропе, дзе ім называлі разнастайныя палітычныя, філасофскія, рэлігійныя, культурныя, асветніцкія плыні, прадстаўнікі якіх выступалі за мадэрнізацыю грамадства на аснове капіталістычных адносін і за пераадольванне перажыткаў феадалізму ў эканамічным, палітычным, духоўным жыцці грамадства. У 19 і 20 ст. радыкалізм канцэнтруецца ў ідэалогіі і палітычных праграмах левых партый сацыялістычнай, сацыял-дэмакратычнай, камуністычнай арыентацыі, у праграмах нацыянальна-вызваленчых рухаў у краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць