Радыятар
Радыятар ацяплення, батарэя ацяплення — прылада, якая перадае цяпло ад цепланасіцеля ў памяшканне. Радыятары бываюць:
- чыгунныя секцыйныя;
- алюмініевыя секцыйныя;
- біметалічныя секцыйныя;
- сталёвыя трубчастыя;
- сталёвыя панэльныя.
Класіфікацыя
правіцьЧыгунныя секцыйныя радыятары
правіцьКласічным прыкладам чыгуннага радыятара з’яўляецца мадэль МС-140 — «гармонік», вядомы многім пакаленням расіян[1] . Чыгунныя радыятары вядомыя і многім пакаленням беларусаў. Яны выкарыстоўваюцца ў шматпавярховых будынках, таму што магутныя і ўстойлівыя да цяжкіх умоў службы.
Алюмініевыя секцыйныя радыятары
правіцьГэта лёгкія, элегантныя секцыйныя радыятары з добрай цеплааддачай, дзякуючы высокай цеплаправоднасці алюмінія. Секцыі вырабляюць метадам ліцця пад ціскам або экструдзіраваннем. Кожная секцыя мае верхні і ніжні калектары, злучаныя вертыкальным каналам, і арабрэнне, якое арганізуе канвекцыйныя патокі паветра ўздоўж секцыі, што забяспечвае аптымальнае размеркаванне цяпла ў памяшканні[1] .
Біметалічныя секцыйныя радыятары
правіцьАд літых алюмініевых радыятараў іх адрознівае наяўнасць сталёвых праводзячых каналаў, залітых у алюмініевым арэбрэнні і прызначаных для таго, каб шматкратна ўзмацніць трываласць канструкцыі. Спосабаў рэалізацыі гэтай ідэі два. У першым выпадку вырабляецца сталёвы каркас (дакладней было бы сказаць — радыятар), які заліваецца ў алюміній. Такім чынам, вада кантактуе толькі са сталлю[1] .
Сталёвыя трубчастыя радыятары
правіцьУ іх верхні і ніжні калектары злучаны радам вертыкальных сталёвых трубак (да 4 і нават 6 у рад без арабрэння). Злучэнне выконваюць з дапамогай напрасоўкі або зваркі, што крыху павялічвае кошт, затое дазваляе атрымаць прыборы вышынёй да 3 м. Радыятары могуць быць як секцыйнымі (трубкі сабраныя ў секцыі, якія зварваюцца паміж сабой у гармонік), так і несекцыйнымі (трубкі звараны па даўжыні калектара)[1] .
Сталёвыя панэльныя радыятары
правіцьГэта высокаэфектыўныя цеплавыя прыборы, разлічаныя ў большасці выпадкаў на працоўны ціск ад 6 да 8,7 атмасфер і апрасовачны — да 13 атмасфер. Іх рэкамендуецца выкарыстоўваць у індывідуальным і малапавярховым будаўніцтве, а пры наяўнасці індывідуальнага цеплавога пункта — у будынках любой павярховасці[1] .
Зноскі
Гл. таксама
правіць- Абагравальнік
- Каларыфер