Радар (ад англ.: radar — скарачэнне ад radio detection and ranging) або радыёлакацыйная станцыя (РЛС) — сістэма для выяўлення паветраных, марскіх і наземных аб'ектаў, а таксама для вызначэння адлегласці да іх, вышыні, геаметрычных параметраў. Выкарыстоўвае метад, заснаваны на выпраменьванні радыёхваль і рэгістрацыі іх адлюстраванняў ад аб'ектаў. Англійскі тэрмін-акронім з'явіўся ў 1941 годзе, потым у яго напісанні вялікія літары былі заменены малымі.

ALTAIR, класічны радар далёкага дзеяння на атоле Кваджалейн для дэтэкцыі касмічных аб'ектаў
PAVE PAWS, радар на ваеннай базе Клеар, Аляска, пабудаваны па метадзе фазіраваных антэнных рашотак.

Гісторыя

правіць

У 1887 годзе нямецкі фізік Генрых Герц пачаў эксперыменты, з ходам якіх адкрыў існаванне электрамагнітных хваль, прадказаных тэорыяй Джэймса Максвела. Герц навучыўся генерыраваць і ўлоўліваць электрамагнітныя радыёхвалі і выявіў, што яны па-рознаму паглынаюцца і адбіваюцца рознымі матэрыяламі.

Адну з першых прылад, прызначаных для радыёлакацыі паветраных аб'ектаў прадэманстраваў 26 лютага 1935 г. шатландскі фізік Роберт Уотсан-Уот, які прыкладна за год да гэтага атрымаў першы патэнт на вынаходства падобнай сістэмы.

Спасылкі

правіць