Радыётэхніка
Радыётэ́хніка[1] — навука, якая займаецца вывучэннем электрамагнітных ваганняў і хвалі радыёдыяпазону, метадаў іх генерацыі, узмацнення, пераўтварэння, выпраменьвання і прыёму і выкарыстання іх для перадачы інфармацыі. Таксама галіна тэхнікі, якая выкарыстоўвае электрамагнітныя хвалі для перадачы інфармацыі ў радыёсувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыёастраноміі, дыстанцыйным кіраванні і інш.
Узнікненне радыётэхнікі звязваецца з працамі Майкла Фарадэя, які заклаў асновы вучэння аб электрычным і магнітным палях, і Дж. К. Максвэла, матэматычна абгрунтаваўшага магчымасць існавання электрамагнітнага поля, здольнага распаўсюджвацца ў прасторы ў выглядзе электрамагнітных хваль.
Развіццё радыётэхнікі цесна звязана з дасягненнямі ў галіне радыёфізікі, электронікі, фізікі паўправаднікоў, тэорыі ваганняў, тэорыі інфармацыі, матэматыкі, тэхнікі высокачастотных вымярэнняў, вакуумнай і паўправадніковай тэхнікі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дашанкоў В. М. Радыётэхніка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 617. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Радиоте́хника // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)