Радыёфізіка — навука, у шырокім сэнсе якая займаецца вывучэннем вагальных-хвалевых працэсаў рознай прыроды, у вузкім — вывучэннем электрамагнітных хваляў радыёдыяпазону. Гістарычна, асноўным прадметам даследаванняў радыёфізікі з’яўляліся радыёхвалі, а менавіта, іх выпраменьванне і прыём, распаўсюджванне ў розных асяроддзях, узаемадзеянне з аб’ектамі, а таксама паглынанне. Аднак, пасля метады радыёфізікі былі перанесены на іншыя раздзелы фізікі: оптыку, акустыку, ЗВЧ электроніку, паўправадніковую электроніку. Была створана агульная тэорыя распаўсюджвання хваль, распрацаваны метады рашэння хвалевых ураўненняў для нелінейных і нераўнаважных асяроддзяў з прасторавай і часовай дысперсіямі.

Антэна радыётэлескопа

Практычнае значэнне

правіць

Важнае прымяненне радыёфізіка знайшла ў радыёлакацыі. У радыёлакацыі вырашаецца зваротная хвалевая задача — па вядомым сігнале неабходна вызначыць аб’ект, які яго згенераваў, або рассеяць. Менавіта радыёлакацыйныя задачы прывялі да бурнага развіцця радыёфізікі ў Савецкім Саюзе пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Радыёфізіка забяспечвае радыётэхніку метадамі, неабходнымі для распрацоўкі такіх прылад, як прыёмныя і перадавальныя антэны, генератары электрамагнітных хваляў, прыёмнікі, узмацняльнікі, фільтры, мадулятары, дэмадулятары, радыёхваляводы, радыёлакатары, квантавыя прылады і г. д.

Радыёфізічныя метады паклалі пачатак даследаванні космасу ў радыёдыяпазоне — т. зв. радыёастраноміі, якая мае важнае значэнне для астрафізікі.

Напрамкі даследаванняў

правіць

У сілу міждысцыплінарнасці дадзенага раздзела фізікі напрамкі даследаванняў шмат у чым перасякаюцца з напрамкамі даследаванняў у іншых раздзелах.

Па вырашаемым задачам радыёфізіка можа быць падзелена на некалькі падраздзелаў:

Класічная радыёфізіка

правіць

У рамках класічнай радыёфізікі праводзяцца даследаванні па наступных напрамках:

  • выпраменьванне і распаўсюджанне радыёхваляў;
  • электрамагнітныя ўласцівасці Зямлі і іанасферы;
  • электрадынаміка нестацыянарных асяроддзяў і асяроддзяў, якія рухаюцца;
  • радыёастраномія;
  • нелінейная акустыка;
  • сейсмаакустыка;
  • электрагідрадынаміка.

Квантавая радыёфізіка

правіць

Квантавая радыёфізіка займаецца вывучэннем хвалевых уласцівасцей рэчываў, з улікам іх квантавых уласцівасцей. У дадзеным падраздзеле можна вылучыць наступныя напрамкі:

  • фізіка лазераў;
  • нелінейная оптыка;
  • валаконна-аптычныя сістэмы.

Статыстычная радыёфізіка

правіць

У рамках статыстычнай радыёфізікі разглядаюцца задачы распаўсюджвання хваль у выпадкованеаднародных асяроддзях. Гэты раздзел мае вялікую колькасць важных прыкладанняў, звязаных з перадачай сігналаў у рэальных асяроддзях. Сярод кірункаў даследаванняў можна вылучыць:

  • задачы радыёлакацыі;
  • дыягностыка паверхняў матэрыялаў;
  • перадача акустычных сігналаў у тоўшчы акіяна;
  • дыягностыка плазмы;
  • дыягностыка жывых біятканін;
  • маніторынг атмасферы.

Выкладанне ва ўніверсітэтах

правіць

Радыёфізічны факультэт існуе толькі ў адным беларускім універсітэце — БДУ (год заснавання — 1976). Кафедра радыёфізікі таксама адкрыта ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны1972 года).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць