Радыё Марыя (ісп.: Radio María, парт.: Rádio Maria, харв.: Radio Marija, мальт.: Radju Marija, літ.: Marijos Radijas, венг.: Mária Rádió, руск.: Радио Мария, укр.: Радіо Марія) — міжнародная сям'я хрысціянскіх асветніцкіх радыёстанцый. Заснавана ў 1982 годзе ў Мілане.

Радыё Марыя
Выява лагатыпа
Горад
Краіна
Фармат Christian radio[d]
Дата пачатку вяшчання 1987
Сайт radiomaria.org
worldfamilyrm.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міжнародная сям'я Радыё Марыя
У студыі «Радыё Марыя ў Беларусі» госць перадачы пісьменнік Алег Грушэцкі і вядучая праграмы «Культурная пятніца» на канале «Радыё Марыя» Таццяна Сапега

«Радыё Марыя» выходзіць у 77 краінах свету, сярод якіх Італія, ЗША, Францыя, Германія, Аўстралія, Ліван, Аргенціна, Мазамбік і шэраг іншых дзяржаў у розных кутках свету, дзе эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа.

28 у Еўропе

22 у Амерыцы

21 у Афрыцы

6 у Азіі і Акіяніі

З амаль 2000 рэтранслятараў па ўсім свеце, Радыё Марыя ахоплівае каля 500 мільёнаў слухачоў па ўсім свеце. Вяшчанне вядзецца на больш чым 65 мовах.

Радыё Марыя было заснавана як прыхадская радыёстанцыя ў 1982 годзе ў камуне Эрба правінцыі Кома - Міланская Епархія. Мэтай радыё была абвестка навін парафіянам і дапамога ім у малітве праз служэнне Літургіі і малітвы. Такую функцыю «Радыё Марыя» выконвала да студзеня 1987 года. Менавіта тады з мэтай незалежнасці радыёстанцыі ад прыходу, а таксама правядзення шырокамаштабнай евангелізацыі, было заснавана таварыства «Радыё Марыя», у якое ўвайшлі святары і свецкія асобы.

З 1990 года радыё пачало транслявацца ў іншых краінах.

Ад 1 лістапада 2016 года ў Беларусі  «Радыё Марыя» распачала трансляцыю ў інтэрнеце. Слухаць радыё можна на сайце, а таксама пра дадатак для мабільных прыладаў.

Праект Радыё Марыя грунтуецца на добраахвотных ахвяраваннях радыёслухачоў і ахвярадаўцаў. Таму дапамагчы сваёй ахвярай можна адразу на сайце Радыё Марыя.

Спасылкі правіць