Ражанка (аграгарадок)
Ража́нка[2] (трансліт.: Ražanka, руск.: Рожанка) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Насельніцтва 2280 чал. (2001). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.
Аграгарадок
Ражанка
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню Ражанка згадваецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павел Пац). У 1599 г. прыгонныя маёнтка Ражанка плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі[3]. У 1674 г. тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1804 годзе ў мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. У 1843 годзе Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. На 1863 — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.
У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці (з 20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999 — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 — 796.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1829 год — 89 чал., у тым ліку 54 хрысціяніны і 35 іўдзеяў[4]; 1861 год — 883 чал.; 1869 год — 432 чал.[5]; 1885 год — 604 чал.; 1897 год — 777 чал., у тым ліку 543 іўдзеі
- XX стагоддзе: 1905 год — 45 чал. у маёнтку Ражанка, 504 чал. у мястэчку Старая Ражанка, 135 чал. у Новай Ражанцы; 1919 год — 744 чал.; 1921 год — 734 чал. у мястэчку Ражанка і 83 чал. у фальварку Ражанка; 1933 год — 734 чал.; 1939 год — 965 чал.; 1940 год — 918 чал.; 1999 год — 2,3 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 2280 чал.[7]
Інфраструктура
правіцьУ Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
правіць- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1674, 1827)
- Каплічка прыдарожная (XIX ст.)
- Сінагога (цяпер царква БЭМП)
- Чыгуначная станцыя (1-я пал. XX ст.)
- Царква ў гонар Раства Хрыстова
-
Касцёл
-
Могілкі і касцёл
-
Колішняя сінагога
-
Прыдарожная капліца
-
Царкоўная брама
Страчаная спадчына
правіць- Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVII ст.)
Вядомыя асобы
правіць- Віталь Міхайлавіч Жук — беларускі лёгкаатлет.
Зноскі
правіць- ↑ http://zip.belpost.by/street/rozhanka-grodn-schuchinskiy-rozhankovskiy
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Вепраўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 245.
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
- ↑ Уладзімір Мальцаў. Ражанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 83.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Мальцаў У. В. Ражанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Różanka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 854.
- Лаўрэш Леанід. Ражанка // Наша слова.pdf № 24 (76), 14 чэрвеня 2023. // на pawet.net
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ражанка (аграгарадок)