Разалінда (спадарожнік Урана)

Разалінда (англ.: Rosalind) — унутраны спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 4. Названая ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Як вам гэта спадабаецца». Таксама пазначаецца як Уран XIII.

Разалінда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 36 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Разалінду практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Разалінда выглядае амаль як шар, суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнага складаюць 0,8-1,0. Паверхня мае шэры колер.