Разалін Картэр
Элеанора Разалін Сміт Картэр (англ.: Eleanor Rosalynn Smith Carter; 18 жніўня 1927), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая лэдзі ЗША з 20 студзені 1977 г. па 20 студзеня 1981 года.
Разалін Картэр Rosalynn Carter | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981 | |||
Папярэднік | Бэці Форд | ||
Пераемнік | Нэнсі Рэйган | ||
Партыя | Дэмакратычная партыя | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дзеяч фемінізму, аўтабіёграф | ||
Член у | |||
Веравызнанне | Баптызм | ||
Нараджэнне | 18 жніўня 1927 (93 гады) Плэйнс, Джорджыя, ЗША | ||
Муж | Джымі Картэр | ||
Дзеці | Jack Carter[d], Amy Carter[d], James Earl Carter III[d] і Jeffrey (Donnel) Carter[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Сям'яПравіць
Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар'еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.
Шлях у палітыкуПравіць
У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна некалькі пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.
У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намеры мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшлі да Белага дому.
БібліяграфіяПравіць
- First Lady from Plains (autobiography), 1984, ISBN 1-55728-355-9
- Everything to Gain: Making the Most of the Rest of Your Life (with Jimmy Carter), 1987, ISBN 1-55728-388-5
- Helping Yourself Help Others: A Book for Caregivers (with Susan K. Golant), 1994, ISBN 0-8129-2591-2
- Helping Someone with Mental Illness: A Compassionate Guide for Family, Friends, and Caregivers (with Susan K. Golant), 1998, ISBN 0-8129-2898-9
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Разалін Картэр
- Біяграфія на National First Ladies' Library (англ.)