Разалі Алівекрона

Разалі Ульрыка Алівекрона, народжаная Рус (швед. Rosalie Ulrika Olivecrona; 9 снежня 1823 — 4 чэрвеня 1898) — шведская феміністка і пісьменніца. Яна з’яўляецца адным з трох вялікіх піянераў арганізаванага руху за правы жанчын у Швецыі, разам з Фрэдрыкай Брэмер і Сафі Адлерспарэ .

Разалі Алівекрона
Асабістыя звесткі
Псеўданімы La Straniera[1]
Дата нараджэння 9 снежня 1823(1823-12-09)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1898(1898-06-04)[2][3][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Knut Olivecrona[d]
Дзеці Eliza Olivecrona[d] і Axel Olivecrona[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, рэдактар газеты, women's rights woman
Мова твораў шведская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Разалі Ульрыка Рус нарадзілася ў багатай сям’і. Яна вырасла ў Стакгольме і была адной з першых вучаніц Валінскай школы ў Стакгольме, адной з найстарэйшых жаночых школ Швецыі з 1831 года. Сям’я пераехала ў 1839 годзе ў Сёгерыс ля падножжа горнага плато Месберг ў Вестэргётландзе.[7]

Адна з яе сябровак, Хулда Гар, была настаўніцай жаночай школы ў Лаймстоўне, горадзе недалёка ад Чарльстана, штат Паўднёвая Караліна, ЗША, і прапанавала ёй пасаду ў школе. У 1851 годзе яна паехала ў ЗША і прабыла там чатыры гады. Спачатку Рус была настаўніцай французскай мовы ў школе ў Лаймстоўна, потым яна стала гувернанткай на плантацыі двух сваіх вучняў — Элізы і Эні Перона. Пазней яна напісала апісанне свайго знаходжання і культуры амерыканскага Поўдня. Сама яна не заўважыла злоўжыванняў з рабамі, але палічыла рабства ненатуральным і «эмацыянальна агідным» і была перакананая, што яго адмена непазбежна, хаця гэта сустрэне вялікі супраціў. У Швецыю яна вярнулася ў 1855 годзе.

У 1859 годзе яна заснавала газету Tidskrift för hemmet («Часопіс для дома») у таварыстве са сваёй сяброўкай Сафі Адлерспарэ пры фінансавай падтрымцы Фрэдрыкі Лімнэл. Газета была фемінісцкім выданнем, якое адстойвала правы жанчын, у прыватнасці, права на вышэйшую адукацыю і прафесію. Шмат артыкулаў яны напісалі самі. Выдавалася ў Стакгольме з 1859 па 1885 год.[8]

У 1861 годзе Рус і Адлерспарэ здзейснілі падарожжа па Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі і Ірландыі, каб параўнаць розніцу ў фемінісцкіх рухах, і паведамілі, што гэты рух у Германіі і Францыі мала вядомы ў параўнанні з Вялікабрытаніяй.

У 1864 годзе разам з Адлерспарэ, генерал-маёрам Рудэбекам і доктарам Лемхенам прыняла ўдзел у заснаванні Svenska Röda Korset (Шведскі Чырвоны Крыж). [9]

Асабістае жыццё правіць

У 1857 годзе яна выйшла замуж за ўдаўца, шведскага юрыста, дзяржаўнага дзеяча і прафесара Кнута Алівекрона (1817—1905). Алівекрона быў прафесарам права Упсальскага ўніверсітэта (1852—1867) і рэктарам Упсальскага ўніверсітэта (1861—1862). Ён быў суддзёй Вярхоўнага суда (1868—1889), і членам Міжнароднага суда ў Гаазе з 1902 года.

Рус пераехала ва Упсалу і стала мачахай сына мужа і трох дачок. У шлюбе яна нарадзіла дачку і сына.[10]

Працы правіць

  • Resa till Amerika («Падарожжа ў Амерыку»), падарожная кніга, 1851-55
  • Mary Carpenter 1887
  • Верш Spridda blad («Раскіданае лісце»), 1889 год

Зноскі правіць

  1. а б WeChangEd
  2. а б в 18231209 Olivecrona f. Roos, Rosalie Ulrika // Sveriges dödbok Праверана 12 красавіка 2018.
  3. а б в г Rosalie Ulrika Olivecrona 1823-12-09 — 1898-06-04 Författare, kvinnosakskvinna, tidskriftsredaktör Праверана 1 верасня 2020.
  4. Finska församlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0004/C I/12 (1821-1834), bildid: C0054090_00050 Праверана 1 верасня 2020.
  5. Olivecrona, Rosalie f. RoosSvenskagravar.se. Праверана 15 чэрвеня 2017.
  6. Rosalie Olivecrona 1823-1898. Författare, kvinnosakskämpeШведская царква. Праверана 7 чэрвеня 2019.
  7. Wallinska flickskolan (Nordisk familjebok / Uggleupplagan. 31. Ural — Vertex)
  8. Tidskrift för hemmet (Göteborgs universitet)
  9. Svenska Röda Korsets historia (Svenska Röda Korset) Архівавана 27 лістапада 2010 года.
  10. Samuel Rudolf Detlof Knut Olivecrcrona (The Olivecrona Family) Архівавана 4 мая 2013.

Іншыя крыніцы правіць

  • Ульф Бейбом (на шведскай): Utvandrarkvinnor. Svenska kvinnoöden i Amerika (Жанчыны-эмігранты. Лёсы шведскіх жанчын у Амерыцы) (2006)
  • Österberg, Carin, Lewenhaupt, Inga & Wahlberg, Anna Greta, Svenska kvinnor: föregångare nyskapare, Signum, Lund, 1990 (1990)

Спасылкі правіць