Размова магістра Палікарпа са Смерцю

Размова магістра Палікарпа са Смерцю (польск.: Rozmowa Mistrza Polikarpa ze Śmiercią, лац.: De morte prologus, Dialogus inter Mortem et Magistrum Polikarpum) — сярэднявечны маралістычны і дыдактычны дыялог у паэзіі, напісаны хутчэй за ўсё, напачатку XV стагоддзя. Самая доўгая з вядомых сярэднявечных польскіх паэм[1].

Тытульная старонка аднаго з раздзелаў Размовы магістра Палікарпа са Смерцю, з выдання Мацея Шарфенберга

На сённяшні дзень твор вядомы з дзвюх крыніц. Першы, напісаны ад рукі (так званы Плоцкі пераклад) быў размешчаны ў кодэксе Мікалая з Міржынца, створаным у 1463—1465 гадах[2]. Гэты рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны. Плоцкі пераклад змяшчаў большую частку працы, але ў ёй не было канца. У 1925 годзе Ян Лош рэканструяваў яго на падставе старажытнарускага перакладу XVI стагоддзя[2]. Другая крыінца — поўная друкаваная версія твору, выдадзеная Мацеем Шарфенбергам у Кракаве ў 1542 годзе, была знойдзена прафсарам Веславам Выдрам у 2017 годзе.

Дзеючыя асобы правіць

  • Палікарп — вучоны чалавек, мудрасць якога часта падкрэсліваецца ў тэксце.
  • Смерць — худы, бледны, лысы, пажоўклы, без носа і вуснаў, з раскрытымі рэбрамі, голы, падпяразаны шалікам, гніючы труп жанчыны. Ён трымае ў руцэ касу. Яе знешні выгляд нагадвае пра тое, наколькі нікчэмнае і кароткае жыццё, а таксама паказвае вельмі рэалістычны выгляд чалавечага цела пасля смерці.
  • Кмотр — (толькі ў друкаваным варыянце) малады чалавек, які сустракае Смерць, якая завязла ў балоце, дапамагае ёй і запрашае на хрост.

Значнасць правіць

«Размова магістра Палікарпа са Смерцю» лічыцца вельмі значным помнікам сярэднявечнай свецкай паэзіі на польскай мове. На гэта ўплывае:

  • працягласць твора (498 радкоў у рукапіснай версіі, 916 радкоў у друкаванай версіі);
  • матыў Танца смерці, паказаны ў творы;
  • маралістычная і дыдактычная мэта твора: падрыхтоўка чалавека да смерці;
  • форма дыялогу;
  • сцэны з жыцця прадстаўнікоў розных дзяржаў.

Зноскі

  1. Wiesław Wydra, Wojciech Ryszard Rzepka: Chrestomatia staropolska. Teksty do roku 1543. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1984, s. 267—277. ISBN 83-04-01568-4.
  2. а б Wiesław Wydra (wyd.), "Śmierci z Mistrzem dwojakie gadania… Nieznany drukowany przekaz Rozmowy mistrza Polikarpa ze Śmiercią z 1542 r., Poznań: Wydawnictwo «Poznańskie Studia Polonistyczne», 2018, ISBN 978-83-65666-44-4.

Літаратура правіць

  • Wiesław Wydra, Wojciech Ryszard Rzepka: Chrestomatia staropolska. Teksty do roku 1543. Вроцлаў: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1984, s. 267—277. ISBN 83-04-01568-4.
  • Polska poezja świecka XV wieku, oprac. M. Włodarski, Wrocław — Warszawa — Кракаў 1997, BN I, 60.
  • «Śmierci z Mistrzem dwojakie gadania…». Nieznany drukowany przekaz «Rozmowy mistrza Polikarpa ze Śmiercią» z 1542 r., wydał Wiesław Wydra, Познань 2018.
  • Teresa Michałowska: Literatura polskiego średniowiecza. Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2011. ISBN 978-83-01-16675-5.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Rozmowy Mistrza Polikarpa ze Śmiercią