Размова паляка з літвінам

«Размова паляка з літвінам» (польск.: Rozmowa Polaka z Litwinem) — аналітыка-публіцыстычны трактат, напісаны Аўгусцінам Ратундусам у 1564 годзе ў форме палемічнага адказу на трактат Станіслава Ажахоўскага «Quincunx» (1564). Твор быў накіраваны на абарону інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага і супрацьстаянне польскім прэтэнзіям, выказаным у трактаце Станіслава Ажахоўскага[1].

Размова паляка з літвінам
Жанр Палемічная літаратура
Аўтар Аўгусцін Ратундус
Дата напісання 1564

Трактат быў напісаны неўзабаве пасля Сойма 1564 года, дзе разглядалася пытанне аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай[2]. Паводле меркавання літоўскага гісторыка Інгі Лукшайтэ, «Размова паляка з літвінам» з’яўляецца плёнам калектыўнай творчасці[3]

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Радундус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 385
  3. Lukšaitė I. Andrius Volanas XVI-XVIIa. Lietuvos visuomeninės pertvarkos kryžkelėse // A. Volanas Rinktiniai raštai / ed. M. Ročka, I. Lukšaitė. — Vilnius, 1996. (літ.)