Размовы:Анна (гурт)

Давайце без развязнасці, тут не форумы. "Вучыць матчастку" (што гэта за наваяз?) давядзецца ўсё ж таму, хто піша "увайсці да складанкі" -- што ў беларускай літаратурнай мове ёсць яўны сінтаксічны варварызм-паланізм, а таксама наваяз-паланізм. "Тыповая памылка "з-за" -- гэта з нябёсаў паведамлена, як Майсею? У слоўніку ёсць і тое, і тое; яшчэ існуе выраз "з прычыны". Празмернае ўжыванне "праз" як прычыны (а таксама "ды" ў простых пералічэннях, "напрыканцы" і падобнага) гэта якраз тыповыя прыкметы моўнай "пюрэфікацыі" -- і пра гэта вядома з акадэмічных тэкстаў, напрыклад, у "Бел. лінгвістыцы".

Стыль тэксту ўсё яшчэ неэнцыклапедычны -- "вярнуліся ў студыю". Yury Tarasievich 10:20, 22 Ліпень 2009 (UTC)

наконт стылю тэксту не спрачаюся, я ўсяго толькі перакладаў, а хахлы наколькі разумею ўзялі тэкст з афіцыйнай суполкі "вконтакте". што да вашых правак, то яны, прабачце, па сваёй сутнасці смешныя - "абы дачапіцца". --Cesco 10:23, 22 Ліпень 2009 (UTC)
Ну, смех-смехам, а не я рабіў праўкі з развязнымі каментарамі. Дарэчы, талеравацца такія каментары не будуць. Ёсць пытанні -- у старонку размовы адпаведнага тэксту. Таксама вітаюцца крыніцы для выказвання "тыповых памылак". Yury Tarasievich 10:35, 22 Ліпень 2009 (UTC)
Ну, каментары-каментарамі, мы тут быццам бы єнцыкляпєдзікс будуем, а не соц.сеціва для благародных дзевіц. з вашымі праўкамі я не пагаджаюся, лічу неабаснаваным замахам на аўтарскі (мой) стыль перакладу. --Cesco 10:41, 22 Ліпень 2009 (UTC)
Супольнае стварэнне энцыклапедыі немагчымае без прыстойных паводзін. У англійскай за правакацыйныя каментары могуць аштрафаваць адразу. Так і тут.
І "аўтарскі стыль" у Вікіпедыі можа колькі заўгодна папраўляцца ў адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы. "Складанкі" ў акад. слоўніках няма, "зборнік" -- ёсць. Фактычна, я мусіў бы выправіць і "кружэлку", але гэта я, здаецца, недзе бачыў як амаль ухваленае, таму прапускаю. Yury Tarasievich 11:11, 22 Ліпень 2009 (UTC)
выпраўляцца на здароўе, але ж павага да онага павінна быць. што да каментароў, то ўпэўнены шо залішняя кансерватыўнасць рана ці позна завядзе Вікі пад манастыр.
па праўках: бог з вамі, для мяне як "зборнік" так і "складанка" - частка беларускай мовы. прэтэнзіяў больш ня маю.
p.s. працягваючы тэмат стайлу, можна яшчэ і "бэнд" пры канцы тэксту на "групу/гурт" выправіць, тады вже зусім кананічна будзе. --Cesco 11:23, 22 Ліпень 2009 (UTC)
  • Дарэчы, ніякіх "хахлоў", нават у размовах. Yury Tarasievich 11:18, 22 Ліпень 2009 (UTC)
    • з чого б це? --Cesco 11:23, 22 Ліпень 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Анна (гурт)».