Размовы:Аповесць пра Гэндзі

Гэндзі манагатары? правіць

Даруйце, а навошта пісаць «Гэндзі манагатары»? А як транскрыпцыя японскага (у адрозненне ад Гэндзи Моногатари ў ангельскай версіі ці Genji Monogatari ў японскай) яно непатрэбнае, бо не перадае японскае чытанне. Як устойлівая назва ў беларускай таксама не ўжываецца:

Мне здаецца, што найлепшым варыянтам было б напісаць транскрыпцыю лацініцай: Genji monogatari/Genzi monogatari. Ці распрацаваць сваю сістэму запісу японскіх назваў і падрабязна яе апісаць, як гэта зрабілі ў рускай Вікіпедыі для кантонскай (праўда, усё роўна давядзецца нешта рабіць з «о», якія не маюць пераходзіць у «а»). Хтосьці 01:37, 12 студзеня 2011 (UTC)

А ці і праўда няма ніякай беларускай традыцыі транскрыпцыі з японскай? --Максім Л. 14:23, 12 студзеня 2011 (UTC)
Натуральна няма. Нажаль, ня толькі з японскай.--Krukouski (размовы) 14:37, 12 студзеня 2011 (UTC)

Не зусім зразумела, навошта перадаваць "незразумелае незразумелым" -- пісаць транскрыпцыю лацініцай -- чым не задавальняе транскрыпцыя кірыліцай, якая, дарэчы, дазваляе суаднесці аб'ект з іншымі ўзгаданнямі яго ў кірылаўскай літаратуры. Цалкам незразумелае патрабаванне "перадаваць японскае чытанне" -- "на 100%" з гэтым спраўляецца толькі японскі правапісны апарат, усе іншыя абыходзяцца практычнай транскрыпцыяй/транслітарацыяй. Yury Tarasievich 07:30, 13 студзеня 2011 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Аповесць пра Гэндзі».