Размовы:Малады Фронт

Шаноўны Cesco, я спасылкі правяраю і магу кожную патлумачыць. Таму Вы, калі маеце пытаньні задавайце іх, а не выдаляйце чужую працу. А тое гэтымі адкатамі версіяў будзем дзень і ноч займацца. Цытую Вам сваё тлумачэньне гэтай жа спасылцы на другой беларускай Вікіпедыі (у нашага народу ўсяго па два, шчасьлівыя мы людзі!):

Зьвесткі пра колькасьць сябраў вельмі складаная рэч. Я глянуў іншыя артыкулы Вікіпэдыі аб палітычных партыях. Там нельга аспрэчыць толькі дадзеныя Мін'юста (і тое мы ведаем, што многія партыі нашыя надта ўмоўныя і апроч мёртвых сьпісаў нічога ня маюць). Спасылкі, якія ёсьць у некаторых артукулах, на лідэраў партыі нельга назваць аб'ектыўнымі. Кіраўніцтва арганізацыі любой можа і аб 10 тысячах заявіць, але рэчаіснасьць ад таго ня зьменіцца. Таму ў спасылцы на артыкул БДГ ёсьць інфармацыя аб моладзевых арганізацыях партыяў з колькасьцю, як гаворыць аўтар, у лепшым выпадку 500 сябраў. Малады ж Фронт названы найбольш вядомай моладзевай арганізацыяй, з чаго можна зрабіць выснову, што хаця б тысячу сябраў МФ мае. Калі вы лічыце, што ў высьвятленьні колькасьці актывістаў больш аб'ектыўнымі будуць спасылкі на лідэраў і саміх актывістаў МФ, можна пашукаць. Тады згодна з выказваньнямі кіраўніцтва прыдзецца напісаць аб тысячах трох-дзесяці сябраў МФ.--Zmgr 21:12, 25 Жнівень 2009 (UTC)

Паважаны, як вы цудоўна адзначылі, інфармацыя пра колькасць чальцоў будзь-якога аб’яднання - паняцце вельмі эфемернае, таму даваць у якасці крыніцы стары нумар неіснуючай газеты, і рабіць нейкія здагадкі засноўваючыся на пэўных вытрымках, прабачце, лічу неразумным. У дадзенай сітуацыі, не маючы тых-самых-дадзеных Мін’Юсту, варта абмежавацца расплывістай фармулёўкай а-ля "некалькі сотняў" або наўпрост прыбраць гэты момант з тэксту. --Cesco 08:51, 27 Жнівень 2009 (UTC)

Напішыце, як звычайна і пішуць у кампіляцыях (у т.л., у Вікіпедыях) -- "згодна з інфармацыяй такога і такога, гэтулькі; згодна з такой крыніцай, гэтулькі". Бо зразумела, што ніхто не ведае дакладнага ліку, а самім вырашаць, што сапраўдна, а што не -- супярэчыць правілам Вікіпедый. Yury Tarasievich 20:07, 27 Жнівень 2009 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Малады Фронт».