Размовы:Першая чвэрць

Гл. сюды --Artificial123 (размовы) 00:05, 18 лютага 2014 (FET)

Чамусьці спасылка не адкрываецца, калі ласка, падпраўце яе. Я чуў толькі "першая чвэрць" і "першая квадра". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:20, 18 лютага 2014 (FET)
http://by-mova.livejournal.com/1171550.html --Максім Л. (размовы) 00:27, 18 лютага 2014 (FET)

Панове, дзе вы там кваРТу ўбачылі ? :)) Там жа ўсюды кваДРа стаіць. Во, знайшоў патрэбнае ў тлумачальным слоўніку:

  • чвэрць у 8-м значэнні - адна з чатырох фаз Месяца, вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе.
  • квадра - кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах).
  • кварта - мера вадкіх і сыпкіх рэчываў.

Такім чынам, можа быць кварта зерня ці гарэлкі, але не фаза Месяца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:38, 18 лютага 2014 (FET)

Мабыць, я затармазіў. Няправільна напісаў. Пераймяноўвайце. --Artificial123 (размовы) 00:44, 18 лютага 2014 (FET)
Я сам не адразу ўцяміў, што тут не так :)) Словы ж вельмі падобныя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:51, 18 лютага 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Першая чвэрць».