Размовы:Прамая

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Чаховіч Уладзіслаў у тэме простая, а не “прамая”

простая, а не “прамая” правіць

Слова “прамая” — небеларускае, “трасянкавае” і ёсьць наўпроставым малпункам з расейскае “прямая”. У Беларускае мове кораня “-прам-” няма.
Антонімам да “крывы”, “заблытаны” ёсьць просты. Адпаведнасьць гэтых словаў (просты і “прямой”) відавочная:

выпрастаць сьпіну — выпрямить спину
праставаць, ісьці напрасткі — идти напрямик
кажы проста! — говори прямо, не виляй!
просты кут — прямой угол
прастакутнік — прямоугольник

Так, у сёняшняе Беларускае мове падмена словаў з сваім коранем -прост- на словы з чужынскім коранем -прам- вельмі распаўсюджаная. Але, на жаль, гэтаму спрыяюць і бальшыня слоўнікаў, што створаныя ў часы “гэнэральнае лініі зьбліжэньня народаў і нацыяў” і якія добра-такі засьмечаныя іншамоўнымі заменьнікамі ўласна беларускае лексікі. Гэтае добра відаць на “прямая” на slounik.org: усе прыклады ў Беларускае мове з коранем -прам- спасылаюцца на крыніцы, гмм-м... позьніх часоў.
--93.84.67.44 20:32, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць

У акадэмічнай беларускай мове ёсць і прамая, і прамавугольнік, але няма простай і прастакутніка. Вось яшчэ прыклады выкарыстання слова прамы: прамая сувязь, прамы выклік, прамы сэнс, прамая прапарцыянальнасць[1]--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:35, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Прамая».