Размовы:Святлана Георгіеўна Ціханоўская

Апошні каментар: 2 гады таму, ад удзельніка JerzyKundrat

Выдалена удзельнікам Liashko

Што не так?

Расійскі палітолаг Вераніка Крашэніннікава назвала Святлану Ціханоўскую «Гуайдо ў спадніцы», падкрэсліўшы яе невысокі лідарскі патэнцыял[1].

Пра вядомага палітолага Крашеніннікаву глядзі артыкул у рувкі.

Гэта ўсяго толькі калумністка «Літаратуркі», яе меркаванне прыватнае, неаўтарытэтнае і можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. --JerzyKundrat (размовы) 20:22, 20 жніўня 2021 (+03)Адказаць
  • Супадае, супадае. Ды гэта і не важно. Аўтар сама па сябе аўтарытэт.

Вероника Крашенинникова

Вядомая ў Еўропе палітолаг з кучай публікацый. Дарэчы, у вас нейкая Аксак называе С. Ц. Рагнедай, — мабыць, летапісаў ня чытала.--Ohlumon (размовы) 20:46, 20 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Аксак пісьменніца, кшталту мастак. Вядомая ў Еўропе палітолаг мо штось напісала пра Ціханоўскую ў сваіх паліталагічных працах? --JerzyKundrat (размовы) 20:52, 20 жніўня 2021 (+03)Адказаць
Прапагандыстка з партыі «Адзіная Расія» дае нейкае няўцямнае вызначэнне асобе. Ніякіх тлумачэнняў, што можа значыць «Гуайдо ў спадніцы». Гэта значыць што ў яе сілы як у мужыка, ці ў чым сэнс? А ўвогуле, эпітэты прапаганды не ёсць звесткамі, у якіх ёсць значнасць, калі толькі гэта не артыкул пра прапаганду.--Liashko (размовы) 23:59, 20 жніўня 2021 (+03)Адказаць
Ну яна мае на ўвазе, што Гуйдо лузер, а Ціханоўская ў дадатак яшчэ й баба. --JerzyKundrat (размовы) 00:05, 21 жніўня 2021 (+03)Адказаць
  1. Вероника Крашенинникова.. Гуайдо в юбке. Литературная газета (4 жніўня 2021).
Вярнуцца да старонкі «Святлана Георгіеўна Ціханоўская».