Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне: правіць

  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм атамнай фізікі
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету зваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі: правіць

  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.--Svetit (размовы) 19:48, 7 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Да задання. правіць

Бачыла, што ты ужо пачаў штосці рабіць, але твой артыкул быў прапанаваны на выдаленне, так як не быў зроблены згодна з правіламі Вкіпедыі. Прачытай, калі ласка, заданне вышэй падрабязна, вывучы неабходную інфармацыю і выканай правільна.--Svetit (размовы) 19:49, 7 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Заўвагі да задання правіць

Вітаю, Ілля.

Табе трэба:

  • дадаць яшчэ адзін абзац тэксту,
  • дадаць крыніцу інфармацыі, і аформіць яе як зноску,
  • дадаць апісанне пра сабе на сваей старонцы.

І тады можна будзе прыйсці на залік у аўторак а 13.20, 515а.

--Svetit (размовы) 12:06, 16 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Калі даробіш заданне... правіць

Можаш прыходзіць заўтра па залік, 13.20, 515а. Ці прыйсці і задаць пытанні. --Svetit (размовы) 14:22, 25 снежня 2018 (MSK)Адказаць