Памер старонкі: 5 823

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Псіхалогія правіць

Мо перанесці Вашу працу ў асобны артыкул Псіхалогія? :) --MaximLitvin 15:08, 20 Студзень 2008 (UTC)

Магчыма. Я яшчэ не зусім зразумела, як тут што пераносіць і размяшчаць. :)
Вікіпедыя:Як ствараць артыкул + Вікіпедыя:Як правіць артыкул, абы як напісана, але што ёсць :) Рады бачыць Вас :) --MaximLitvin 15:17, 20 Студзень 2008 (UTC)

Дзякуй за спасылкі. Спадзяюся, я тут буду карыснай. :)

Канешне :) Дарэчы, вось тут Катэгорыя:Псіхалогія тое што Вы напісалі, на той выпадак калі не можаце яго адшукаць :) Каб артыкул Псіхалогія быў занесены ў катэгорыю "Псіхалогія" трэба ўнізе артыкула дадаць надпіс [[Катэгорыя:Псіхалогія]]. Поспехаў. --MaximLitvin 15:32, 20 Студзень 2008 (UTC)
Якая ўдача, што, нарэшце, нехта і ў нас займецца тэмай псіхалогіі. Але ці не замінае праблема (недараспрацаванасці) беларускай тэрміналогіі на гэтым палетку? Yury Tarasievich 16:36, 20 Студзень 2008 (UTC)

Замінае. Але на афіцыйнай мове яшчэ нешта пісаць можна, вось тарашкевіца - там сапраўды ўсё дрэнна. Шмат іншамоўных "калек" атрымоўваецца, бо сінонімаў няма. :( Паспрабую да канца лютага як мага больш напісаць па псіхалогіі з розных крыніц. Бо я сама вучуся на псіхолага, пісаць цікава, але пакуль непрызвычаілася.

Тады вось што прапаную: дапісвайце вось на гэтую старонку — Вікіпедыя:Тэрміналогія/Псіхалогія — тое, што выклікае праблемы. Хто зможа — дапаможа (са спасылкамі на слоўнікавую крыніцу!). Гэта, мяркую, можа быць цікавым і некаторым педагогам у вашым ун-це.
Што вы можаце паглядзець самі: цалкам някепская тэрміналогія, колькі ведаю, наяўная ў адпаведных артыкулах БелСЭ, яшчэ ад Інбелкульта дацягнулася. Існуе тэматычны слоўнік "Чалавек", магчыма, што ёсць там. Медычны слоўнік Варанца тут, бадай што, не дапаможа. Сам я іншых аўтарытэтных лексікаграфічных крыніц па тэме, або блізкіх, не ведаю, але, можа, хто дадасць? Yury Tarasievich 18:47, 20 Студзень 2008 (UTC)

Дзякуй Вам, Юрый. Буду глядзець пераклад ва ўсіх магчымых слоўніках, каб было як мага больш дакладна. Жадаю і Вам поспехаў!

Your account will be renamed правіць

22:06, 17 сакавіка 2015 (MSK)

05:27, 19 красавіка 2015 (MSK)