Памер старонкі: 44 726

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Архіў да 2018

meta:Talk:Discussion to incubate a user group for Wikipedia Military Historians

правіць

Вітаю. Гэта можа Вас зацікавіць. --Artificial123 (размовы) 12:58, 4 студзеня 2018 (MSK) Artificial123 (размовы) 12:58, 4 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Паўночна-Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

правіць
Можа, асноўнай назвай зрабіць Паўночна-Заходні фронт (Чырвоная Армія), бо фронт існаваў і да ВАВ. --Rymchonak (размовы) 15:40, 16 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Маеце рацыю, зробім --Igro by (размовы) 16:15, 16 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Кіраўнікі Вярхоўнага Савета СССР

правіць
Паглядзеў арт.пра Шверніка. Ці можаце перанесці навігацыйную паласу "Главы Вярхоўнага Савета СССР" пад правільную назву? --Rymchonak (размовы) 12:10, 17 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Зрабіў. Так лепей? --Igro by (размовы) 14:12, 17 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй. Выдатна. --Rymchonak (размовы) 14:20, 17 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвійскай Рэспублікі

правіць

Вітаю. Тут па Вашай спецыфіцы артыкул да выдалення. --Artificial123 (размовы) 12:34, 23 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Добры дзень. Магу дапрацаваць да стаба, добра? --Igro by (размовы) 13:23, 23 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Вядома. --Artificial123 (размовы) 13:33, 23 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Узнагароджаныя

правіць

Катэгорыя:Атрымальнікі знака За раненне ў золаце. Можа, лепш узнагароджаныя? --Rymchonak (размовы) 15:42, 12 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Так, маеце рацыю, зараз перайменую. --Igro by (размовы) 15:45, 12 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Хальменколен

правіць

Добы дзень. Трэба мабыць перанесці пад Холменколен згодна blr.belta.by або Халменколен як у nn.by або zviazda.by --JerzyKundrat (размовы) 10:21, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Добры дзень! Зусім не супраць. Насамрэч маю цяжкасці з найменнем замежных гарадоў па-беларуску. Патрэбна мне дапамога. Таксама не ведаю, як правільна - Канціялахці, ці Кантыялахці, ці Канціялахты, ці Кантыялахты. Як правільна? --Igro by (размовы) 10:28, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Я звычайна праглядаю на стужкі навін, згаданыя вышэй, у такім разе Кантыялахці на nn.by. Таксама можна дапусціць назву Халменколен, хай яна будзе асноўная. --JerzyKundrat (размовы) 10:44, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй за дапамогу--Igro by (размовы) 10:53, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Дарэчы, яшчэ вырыянт Контыялахты — ад president.gov.by :-) --JerzyKundrat (размовы) 10:55, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Апошні варыянт, дарэчы, з БелТА — belarus.by. Назва горада Лахты таксама пацвярджаецца 16-м томам "Беларускай энцыклапедыі" (на карце Фінляндыі). Так што маем падставы пісаць менавіта Контыялахты. --JerzyKundrat (размовы) 21:14, 29 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Вялікі дзякуй!--Igro by (размовы) 15:28, 30 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Сапега

правіць

Не думаю, што пералічваць на такой старонцы ўсіх прадстаўнікоў роду — добрая ідэя. Лепей усіх даваць у дрэве ў артыкуле Род Сапегаў, у неадназначнасці ж пакінуць толькі найбольш вядомых, таксама ў неадназначнасць дапісаць іншыя значэнні (як зроблена на старонцы Агінскі; а калі іншых значэнняў няма, то лепей проста зрабіць перасылкай на Род Сапегаў).--Artsiom91 (размовы) 15:51, 10 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

Добра, калега. Заўважыўшы, што дасюль няма старонцы неадназначнасці аб Сапегах, стварыў яе. Аднак, напрыклад, у рускай версіі знайшлося месца для кожнага.--Igro by (размовы) 16:11, 10 красавіка 2018 (MSK)Адказаць
Магчыма, як у рувікі таксама мае сэнс, але вось напрыклад ru:Сапега, Адам Зигмунд у неадназначнасці адсутнічае, пры гэтым ёсць шэраг людзей, якія не адносяцца да роду Сапегаў, і вось іх знайсці ў неадназначнасці цяжка. На мой погляд, звычайны чытаць часцей за ўсё будзе ведаць, ці адносіцца асоба да роду, калі адносіцца — то пэўна павінен ведаць імя (для такіх выпадкаў ёсць асобныя неадназначнасці, як Мікалай Сапега; а не ведаючы імя знайсці чалавека сярод татальных "дзяржаўны дзеяч" і прыкладна аднолькавых гадоў жыцця ўсё роўна немагчыма). Калі ж цікавіць нейкі Сапега, які да роду не адносіцца, то яго імя можа быць невядома, і хацелася б непрадстаўнікоў бачыць неяк асобна.--Artsiom91 (размовы) 16:20, 10 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

Знакі паштовай аплаты Украіны

правіць

Доброго времени суток!

Для быстроты общения пишу по-русски (долго переводить, да ещё на язык, которым я совершенно не владею). Суть обращения: обнаружил ваше приветствие на своей СО — большое спасибо за поддержку и помощь! На своей странице вы поставили шаблон «участник-филателист». В этой связи предлагаю сотрудничество: переношу информацию из списков, которые являются избранными в двух других языковых разделах, а вы правите корявость перевода и ведёте списки на избранные в разделе Википедии на белорусском языке. При желании можете переносить информацию самостоятельно (колея уже проложена, необходимые шаблоны переведены на белорусский). С уважением --Aibolytt (размовы) 11:31, 19 мая 2018 (MSK)Адказаць

Здравствуйте! Давайте попробуем. Многого не могу обещать — уж слишком бурная офлайновая жизнь). Пишите мне про новые статьи, я их сразу буду смотреть. --Igro by (размовы) 12:10, 21 мая 2018 (MSK)Адказаць
Калі ласка :) --Igro by (размовы) 14:30, 21 мая 2018 (MSK)Адказаць
  • В целом готово. Нужно проверить орфографию и можно номинировать. Там дадут необходимые рекомендации (в случае необходимости доработки). Выносите смело, вы ничего не теряете. (я не знаю языка, поэтому участвовать в выдвижении не смогу, но если возникнут замечания, то помогу их устранить). С уважением --Aibolytt (размовы) 13:54, 23 мая 2018 (MSK)Адказаць
  • Поздравляю, коллега Igro by: первый избран. Теперь можно переключаться на 2012 и номинировать его (надо доперевести названия марок). С уважением — Aibolytt (размовы) 16:14, 12 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Подправил :) --Igro by (размовы) 15:05, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Спасибо! Номинируем (вторая пошла?) С уважением --Aibolytt (размовы) 17:02, 17 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Коллега Igro by! Напишу по-русски для быстроты общения. Сегодня, внося изменения в список Знакі паштовай аплаты Украіны (2018) обнаружил, что смежный список (Знакі паштовай аплаты Украіны (2017)) вынесен на удаление как «машинный перевод»: там просто есть куски непереведенного русского текста, что смогу поправлю сам. Есть просьба: взять под опеку и эти два списка. Если не знаете, то два списка-номинанта названы «спам» и повисли на странице кандидатов. Будем надеятся, что здравый смысл восторжествует, а коллега Aibolytt вернётся из творческого отпуска. С уважением — Sharmanschik Karlo (размовы) 17:23, 17 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Клюгэ/Клюге

правіць

Вітаю.

У адпаведнасці з правіламі беларускай мовы, "е" не можа быць апошняй літарай у прозвішчах ды ўласных імёнах. Калі ласка, выправіце гэтыя змены. Гэта даволі важна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:41, 23 мая 2018 (MSK)Адказаць

Дзякуй вялікі за выпраўленне. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:40, 24 мая 2018 (MSK)Адказаць

Бітва пры/пад Азіяга?

правіць

Можа, хаця б такі варыянт?

Дзякуй за пытанне. Па-першае, назву горада ўзяў без пераправеркі з шаблона. У англаВікі ёсць транскрыпцыя назвы, відавочна, Азьяга. Выпраўлю. Па-другое, хіба назва не скланяецца? Бітва пры Азьяге — памылка?--Igro by (размовы) 13:55, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Пры Азьязе тады? Верона/Вероне, Азьяга/Азьязе? --Rymchonak (размовы) 13:59, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Шчыра кажучы, не гучыць. Можа, у такім разе — Бітва пад Азьягай? --Igro by (размовы) 14:03, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Ці Бітва пад Азьяга? Можа, вынесці на форум пытанне?--Rymchonak (размовы) 14:24, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Гэта ж сярэдні род а не жаночы, таму змянення канчатку не будзе, як "у Палерма" (а не "у Палерме"), так і "пры Азьяга".--Artsiom91 (размовы) 14:27, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй, калегі, за вашыя меркаванні. Падсумоўваю і мяняю назву на Бітва пры Азьяга --Igro by (размовы) 15:19, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Катэгорыі сельсаветаў

правіць

У нас ёсць катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы, утвораныя ў 2009 годзе і Катэгорыя:Сельсаветы, скасаваныя ў 1968 годзе, лепш ствараць падобныя і выкарыстоўваць іх у артыкулах замест катэгорый З’явіліся/Зніклі.--Artsiom91 (размовы) 16:40, 17 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Ага, добра, перараблю. --Igro by (размовы) 09:30, 18 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
У артыкулы дадаюцца катэгорыі гадоў скасавання, аднак у самім артыкуле пра час скасавання нічога не сказана. Калі маеце крыніцы, то можаце дадаць звесткі з крыніцамі ў артыкул? Бо інакш катэгорыя выглядае як памылкова прастаўленая.--Artsiom91 (размовы) 15:22, 25 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Часам бяру у іншамоўных раздзелах Вікі, часам з пошуку ў інтэрнэце, у архівах. Добра, буду дадаваць крыніцы. --Igro by (размовы) 15:24, 25 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

У сувязі з гэтай праўкай прапаную абмеркаваць прынцыпы катэгарызацыі сельсаветаў. У апошні час колькасць артыкулаў пра існуючыя сельсаветы значна павялічваецца, таму лічу мэтазгодным перайменаваць катэгорыі "Адміністрацыйны падзел ..ага раёна" ў "Сельсаветы ...ага раёна" ("Адміністрацыйны падзел" назвалі некалі, бо былі яшчэ пасялковыя саветы, якіх зараз не засталося). Тады можна будзе агульную катэгорыю Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі з артыкулаў прыбраць, зрабіўшы яе метакатэгорыяй. Калі Вы і спадар  D.L.M.I. Bel не супраць, то я зраблю гэта робатам. Што датычна катэгорызацыі непасрэдна артыкулаў пра сельсаветы ў катэгорыі "Сельсаветы ...ага раёна", то лічу што пакуль няма артыкулаў пра ўсе сельсаветы варта такую катэгарызацыю рабіць, а калі ўсе артыкулы пра сельсаветы будуць напісаны — таксама можна будзе робатам яе прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 17:49, 11 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Не зусім зразумеў наконт катэгорыі "Сельсаветы ...ага раёна" непасрэдна ў артыкулах пра сельсаветы. І яшчэ пытанне: як адзначыць прыналежнасць сельсавета да былога раёна? Напрыклад Мяцявіцкі сельсавет. Увесь час праіснаваў у Старобінскім раёне (пакуль той быў), далучаны да Любанскага раёна і скасаваны. Якую тут варта катэгорыю праставіць: Сельсаветы Старобінскага раёна/Сельсаветы былога Старобінскага раёна/Былыя сельсаветы Старобінскага раёна ці проста Старобінскі раён?--D.L.M.I. Bel (размовы) 18:04, 11 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Канкрэтна ў гэтым выпадку, думаю, варта ўжываць катэгорыі "Былыя сельсаветы ...ага раёна". Ставіць іх для ўсіх сельсаветаў і для ўсіх раёнаў, у якія гэтыя сельсаветы калі-небудзь уваходзілі, незалежна ад таго, ці існуе сельсавет і раён у цяперашні час. У тым ліку і калі абодва існуюць, а сельсавет належаў да раёна часова напрыклад у 1962—1965 гадах, то бок у Дзяржынскі сельсавет (Лельчыцкі раён) трэба будзе дадаць катэгорыі Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна і Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна. Пра катэгорыі "Сельсаветы ...ага раёна" непасрэдна ў артыкулах я маю на ўвазе, што калі існуюць аднайменныя артыкул і катэгорыя (напрыклад той жа Катэгорыя:Дзяржынскі сельсавет (Лельчыцкі раён)), то можа узнікнуць пытанне, куды дадаваць катэгорыю Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Лельчыцкага раёна (ці ў выпадку перайменавання Катэгорыя:Сельсаветы Лельчыцкага раёна) — у артыкул, у катэгорыю або і туды і туды. Зараз як правіла дадаецца і туды і туды, выключэнні звычайна робяцца, калі створаны ўсе артыкулы і катэгорыі пра адміністрацыйныя адзінкі пэўнай тэрыторыі (як для раёнаў Беларусі ў Катэгорыя:Раёны Віцебскай вобласці), гэта трохі абмяркоўвалася тут і тут. Гэтая праўка якраз парушае існуючы парадак, бо з самога артыкула прыбіраецца катэгорыя адміністрацыйнага падзелу раёна, і ў катэгорыі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Лагойскага раёна зараз непасрэдна артыкулаў няма, у адрозненні ад іншых раёнаў.--Artsiom91 (размовы) 18:48, 11 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Я згодзен з перайменаваннем катэгорыі Адміністрацыйны падзел ... раёна у Сельсаветы ... раёна. На мой погляд, трэба дамовіцца наконт катэгорый у артыкулах аб сельсаветах. Мая прапанова наступная:
  • ... сельсавет (або Былыя сельсаветы ... раёна, калі ён скасаваны),
  • Сельсаветы, утвораныя ў ... годзе,
  • Сельсаветы, скасаваныя ў ... годзе.
І ўсё. Навошта нам шматразова дубліраваць катэгорыі? Далей, у катэгорыі ... сельсавет няхай будуць катэгорыя Сельсаветы ... раёна і, можа, катэгорыі, якія аднсяцца да буйных населеных пунктаў гэтага сельсавета.
Дарэчы, ёсць яшчэ катэгорыі Адміністрацыйны падзел ... вобласці — таксама трэба перайменаваць у Сельсаветы ... вобласці?--Igro by (размовы) 10:40, 12 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Добра, для сельсаветаў тады давайце не будзем рабіць падвойную катэгорызацыю. Прыбяру яе тады робатам разам з перайменаваннем катэгорый. Так, Адміністрацыйны падзел ... вобласці таксама буду пераймяноўваць у Сельсаветы ... вобласці.--Artsiom91 (размовы) 00:09, 13 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Для працягу абмеркавання стварыў старонку Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі з апісаннем практыкі, пытанні і прапановы можна дадаваць на старонцы размоў.--Artsiom91 (размовы) 16:06, 18 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Шаблоны для сельсаветаў

правіць

Наконт гэтай праўкі: калі лічыце мэтазгодным прастаўляць шаблоны ў катэгорыі сельсаветаў, то магу зрабіць гэта ботам для ўсіх катэгорый. Аднак звярну ўвагу, што для раёнаў я так зрабіў, каб знаходзячыся ў катэгорыі можна было адразу ўбачыць, пра якія сельсаветы існуюць артыкулы, а пра якія яшчэ не (бо пасля рэкатэгарызацыі непасрэдна з катэгорыі раёна сельсаветы зніклі). У сельсавеце такой неабходнасці няма, бо ўсе артыкулы непасрэдна ў катэгорыі, ды і «чырвоных» артыкулаў няма.--Artsiom91 (размовы) 21:23, 28 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

На мой сціплы погляд гэта будзе вельмі зручна — адразу ўбачыць бягучы склад сельсавета, бо бывае, што катэгорыя змяшчае артыкулы і падкатэгорыі, і гэта замінае :) --Igro by (размовы) 09:28, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Прайшоўся ботам і праставіў навігацыйныя шаблоны для ўсіх катэгорый сельсаветаў.--Artsiom91 (размовы) 00:38, 24 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Вялікі дзякуй --Igro by (размовы) 15:30, 26 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Канстанцін Усцінавіч Чарненка

правіць

Вітаю! Калі асабіста Вы лічыце, што з карткі асобы нельга выдаляць узнагароды, то канешне Вы можаце іх туды вярнуць, але шляхам праўкі. Прашу не адкатваць мае змены цалкам. «Дзякуючы» Вашаму адкату цяпер у картцы няма фота асобы, незразумела чаму дублюецца файл з подпісам, непатрэбна дублюецца спасылка на Вікісховішча. Увогуле, я прытрымліваюся таго, што ўзнагароды не павінны прапісвацца ў картцы ўрчуную, гэтыя часы даўно мінулі і цяпер ёсць адпаведны функцыянал у Вікідадзеных. Прапаную, калі Вам як рэдактару не падабаецца афармленне карткі, то зайдзіце наўпрост у Вікідадзеныя і адрэагуйце тыя ж атрыбуты з узнагародамі, адукацыяй або жонкай з дзецьмі непасрэдна там, цэнтралізавана. Гэта будзе мець сапраўдны сэнс. Віт; размовы 14:44, 13 студзеня 2019 (MSK)Адказаць

Калега, вітаю! Усё верна, практычна ўсе акалічнасці жыцця можна звесці ў Вікідадзеныя, ды й узнагароды таксама. Але для ўзнагарод вельмі важна іх іерархія. Таксама афармленне ўзнагарод кульга (ні воднага разу не бачыў наадварот, хіба для монаўзнагароднай асобы). Ці Вам падабалася, як у Чарненкі было 7 (СЕМ!) зорак Героя Сацыялістычнай працы, да тагож яшчэ і ў дзікаватай рамцы — параўнаце з папярэдняй праўкай, што Вы зрабілі. Яшчэ яркі прыклад. Няўжо такое Вам падабаецца? Таму я, калі заўважаю гэтакае пачварства, намагаюсь адразу зрабіць праўку. Адносна адката: змены былі ініцыяваны Вамі — Вам і правіць, толькі не чапайце раздзелы ўзнагарод. Плённай працы!--Igro by (размовы) 16:24, 13 студзеня 2019 (MSK)Адказаць
Па-першае, у Чарненкі не было 7 зорак Героя Сацыялістычнай працы, нават пасля майго рэдагавання (калі толькі для Вас зорка Героя і медаль «Серп і молат» не адное і тое ж). Прашу спачатку разабрацца ў пытанні. Па-другое, рамку не лічу дзікаватай, амаль усе выявы ў Вікіпедыі так ці інакш аформлены ў рамкі і гэта функцыянальна. Па-трэцяе, не зразумеў увогуле ніякай логікі на конт таго, кім што калі ініцыявана і што з гэтага вынікае ў сэнсе правак… да і бог з ім. Проста яшчэ раз хачу агучыць сваю думку: калі асабіста Вам не падабаецца нейкі элемент артыкула (узнагароды ці інш.) прашу шляхам праўкі ўнесці ў артыкул змены адносна гэтага элемента. А не рабіць адным махам адкат ўсёй праўкі папярэдняга рэдактара артыкула — гэта не лагічна і не канструктыўна. Віт; размовы 23:11, 16 лютага 2019 (+03)Адказаць
Калега, прашу Вас проста параўнаць афармленне ўзнагарод перад і пасля Вашай праўкі. Таму будзьце, калі ласка, больш уважлівым і пільным, калі робіце праўкі з выдаленнем. Вы выдалілі карысную інфармацыю і цяпер патрабуеце ад мяне капацца ў гісторыі артыкула — дзе ж тут логіка? --Igro by (размовы) 12:59, 25 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Велікалуцкі сельсавет

правіць

Прывітаньне. Калі ласка, зьвярніце ўвагу на Размовы:Велікалуцкі сельсавет#Дакладнасьць. --Ліцьвін (размовы) 23:31, 27 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Вікі любіць Зямлю-2020

правіць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 13:53, 30 траўня 2020 (UTC+3)

We sent you an e-mail

правіць

Hello Igro by,

Really sorry for the inconvenience. This is a gentle note to request that you check your email. We sent you a message titled "The Community Insights survey is coming!". If you have questions, email surveys@wikimedia.org.

You can see my explanation here.

MediaWiki message delivery (размовы) 21:47, 25 верасня 2020 (+03)Адказаць

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў

правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:54, 26 лютага 2021 (+03)Адказаць

Вікі любіць Зямлю-2021

правіць
 
Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 22:39, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі

правіць

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:07, 3 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ

правіць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:09, 19 красавіка 2023 (UTC+3)