Памер старонкі: 3 115

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 17:55, 26 студзеня 2013 (UTC)

Памылкі правіць

Спадар Krywius, я так разумею, што вы перакладаеце артыкулы праз Белазар? Дык вось, назвы ён перакладае даволі дрэнна, таму увесь сіні тэкст трэба пераправяраць. Вось прыклады памылак з вашых перакладаў: Кетен (правільна Кетэн), Дессау (Дэсау), Меппен (Мепен), Гогенцоллерн (Гогенцолерн), Лейен (Леен), Дармштадт (Дармштат), звяз (саюз), Святая Рымская імперыя (Свяшчэнная Рымская імперыя), Сэнт- (Сент-), Толедо (Таледа), Нарбонна (Нарбона), Кoрдова (Кoрдава), Балтымор (Балтымар), Эфіёпія (Эфіопія) і інш. Калі ласка, будзьце ўважлівым, лепш перакласці малы артыкул без памылак, чым зрабіць дрэнны пераклад вялікага. Вы заўсёды можаце звярнуцца да любога з удзельнікаў за дапамогай, калі будуць нейкія пытанні — мы не кусаемся :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:40, 27 студзеня 2013 (UTC)

Правілы:
2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
Таму правільна будзе Шэленберг --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:46, 27 студзеня 2013 (UTC)

Дзякуй за заўвагу--Krywius (размовы) 16:47, 27 студзеня 2013 (UTC)