Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/07.2012-06.2013

  • Hi! I would appreciate if you could rename me to Mh7kJ. I am renaming globally. Confirmation: here. Thank you very much! -Orashmatash (размовы) 19:30, 14 чэрвеня 2012 (UTC)
  • Hello. I request renaming my following accounts:
  • محمد الجداوي → Avocato
  • GedawyBot → AvocatoBot
  • Confirmation link: [1]
  • Reason: Privacy reasons

Please, delete all my userpages and talk pages of these accounts before renaming. Thanks in advance.--M.Gedawy 06:06, 15 ліпеня 2012 (UTC)

Партал:Біяграфіі правіць

Да каго звяртацца - зрабіць беларускі Шаблон:Border, Шаблон:Talkheader? Таксама, прашу праверыць, і зрабіць заўвагі на Старонцы "Размовы" --Krupski Oleg (размовы) 09:34, 17 ліпеня 2012 (UTC)

Калі шаблоны і праўда патрэбныя, то можна зрабіць самаму. --Максім Л. (размовы) 09:52, 17 ліпеня 2012 (UTC)
  • Дзякуй - вы праверылі. Калі вы будзеце выпраўляць (мой беларускі) - я вам давяраю, буду рады. А я паспрабую развіваць партал. --Krupski Oleg (размовы) 21:51, 19 ліпеня 2012 (UTC)
    • Няма за што, як даглядчык праглядаю ўсе новыя версіі дагледжаных артыкулаў. Раю Вам, калі карыстаецеся Фаерфоксам, паставіць сабе беларускі спелчэкер. --Максім Л. (размовы) 06:57, 20 ліпеня 2012 (UTC)

Комонс правіць

http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Sivak_Anatoliy_Aleksandrovich.jpg - это можно исправить, добавив приемлемую лицензию?--Амба (размовы) 22:49, 31 ліпеня 2012 (UTC)

Забыл ответить :( Там только под свободной лицензией можно размещать, поэтому ничем не поможешь, если это не собственная работа или нет письма от автора в ОРТС. --Максім Л. (размовы) 14:25, 8 жніўня 2012 (UTC)

...моўныя перакладчыкі правіць

Думаецца, разумным будзе завесці катэгорыі парамі: Перакладчыкі на нскую мову, Перакладчыкі з нскай мовы---Хамелка/ разм. 13:09, 8 жніўня 2012 (UTC)

Так, калі катэгарызаваў, то падумаў пра гэта. --Максім Л. (размовы) 14:21, 8 жніўня 2012 (UTC)


Праверка сувязі ад Pracar правіць

Максім Л, трошкі не зусім ясна, як "размаўляць" з удзельнікамі. Так, каб тэхнічна адзначалася перад маім нікам дата і час паведамлення ў ходзе размовы. Бо ў ходзе майго адказу нічога падобнага накшталт ""14:21, 8 жніўня 2012 (UTC)"" і гіперспасылкі не з'явілася. Патлумачце лепей, калі ласка. Pracar

Праверка сувязі-2 ад Pracar правіць

Дзякуй, ясна, бо не вядаю яшчэ ўсіх тэхнічных прылад і асаблівасцей фарматавання. А наконт прыметнікаў, то скажу, што я і старыя правілы арфаграфіі не надта добра ведаю. Думаю, што прынятыя апошнія правілы не з'яўляюцца ў гістарычнай перспектыве канчатковымі з-за ўзнікаючых часам спрэчак, якія выкліканы недапрацоўкамі саміх правіл. (Ну навошта было ўводзіць пісаць тапанімічныя прыметнікі з вялікай літары? Можа і назвы народаў (як у польскай мове) ужо пішуцца з вялікай:)?) Усе тыя вікі-артыкулы, якія былі створаны ці палепшаны мной, маёй уласнасцю не з'яўляюцца (а таксама не з'яўляюцца маімі блогамі). І я не стаўлюся раўніва да карэкцыі. Абы на добрую справу. Артыкулы ствараюцца калектыўна. Адсюль, калі супольнасць заўважыць якія памылкі ў маёй тэкставай інфармацыі, хай не саромееца іх выпраўляць, бо ў канечным выніку мэтай з'яўляецца змястоўны цікавы артыкул для грамадства. Пасля напісання і замацавання інфармацыі ў тэксце праглядаю, ці не закралася якая-небудзь апіска ці недакладнасць. Калі мной заўважаюцца якія ну яўныя памылкі (ці апіскі) у іншых артыкулах, я не лянуюся падправіць без шкоды да ўнёска іншых удзельнікаў. Ва ўсялякім чыне, правілы наконт прыметнікаў ад тапонімаў ужо ведаю. P.S. Дзякую яшчэ раз за дапамогу па прыладам. --Pracar (размовы) 18:32, 8 жніўня 2012 (UTC)

Правілы які б ні спрэчныя, але правілы. Правіць ніхто не саромеецца, напісаў пра правапіс для таго, каб правіць нікому за Вамі не трэба было, прынамсі падобныя дробязі. --Максім Л. (размовы) 18:39, 8 жніўня 2012 (UTC)
Не трэба ад людзей патрабаваць так багата. Ад памылак ніхто не застрахаваны, тым болей ад дробных, тым болей ад ненаўмысных. Тым болей ад правіл, якія нядаўна прыняты і не вывучаліся ў свой час у школе. Таму дагляд супольнасці за артыкуламі патрэбен ва ўсялякім выпадку. // У беларускай вікіпедыі артыкулы пішуцца па "акадэмічным" правапісе, але сама вікіпедыя не з'яўляецца акадэмічнай энцыклапедыяй - яе не пішуць толькі акадэмікі (хоць, напэўна, гэта было б нядрэнна). І сам праект вольнай энцыклапедыі "Вікіпедыя" не прэтэндуе на акадэмічнасць, з устанаўленнем нейкіх трывалых назваў артыкулаў, з'яў ці працэсаў, а прапагандуе альтэрнатыўнасць. Калі хто з адміністратараў інакш думае, то раіў бы уладкоўвацца, лепей, у выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" і там рэалізоўваць свой пурызм і навязванне канчатковай навуковасці наконт назвы артыкулаў ці тэрміналогіі. Не такая, на жаль, у нас усталяваная навуковая тэрміналогія і не такая выдатная беларуская навукаграфія з усталяванымі тэрмінамі і назвамі (асабліва ў гуманітарных навуках пасля савецкага перыяду), каб яшчэ спрачацца і не прыбіраць пасля савецкіх нова-язаў. Лічу, што трэба ліберальней адносіцца да гэтага, бо ніхто не ведае, што будзе заўтра. Калі так ставіцца да аўтараў-удзельнікаў, якія ствараюць артыкулы, то артыкулы на "акадэмічнай" мове з акадэмічнымі тэрмінамі будуць пісаць толькі філолагі-акадэмікі, якія паразганяюць усіх нефілолагаў-неакадэмікаў. А ці ў нас багата такіх? Яшчэ нядаўна мной пісаліся спасылкі на даўно існавалы артыкул [Паўстанне, 1863-1864], а цяпер гэты артыкул называецца [Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864], а заўтра, можа, будзе называцца [Стычнёвае паўстанне] ці [Паўстанне Кастуся]. Мне, вось, не вельмі падабаецца, што ў бе-вікіпедыі "Эмілія Плятэр" (і інш.) не пішацца як "Эмілія Плятар". Па-мойму, "Плятар" для беларускага вымаўлення натуральней - змяньшае колькасць ненаціскнога "э" у іншамоўных прозьвішчах (каб не блытацца з націскам, якое акадэмічна павінна быць на "о" ці на "э"). А такія "дробязі" правілы ўлічваюць, Максіме? Але, напэўна, якісьці акадэмік напісаў артыкул у "Беларускай энцыклапедыі" і зрабіў "правіла", якое неапраўданае. /// Працаваць буду над вікі-артыкуламі да канца тыдня, а пасля зраблю перапынак на паў-гады. Гэта не звязана з "размовамі" з адмінамі, а трэба рэалізаваць некаторыя праекты. А пасля вярнуся і напішу яшчэ некаторыя артыкулы. І прашу не злавацца. Вы, Максім, як і іншыя адміны і ўдзельнікі, робіце шмат карыснага, як у цэлым, так і па дробязям. Прагляджу свае ўкладзеныя тэксты і перапраўлю за сабой. З павагай.--Pracar (размовы) 20:14, 8 жніўня 2012 (UTC)
Няўжо ад Вас чагосьці патрабаваў і дзе злаваўся? Наогул, не разумею Вашай крыўды. Сказаў, што паводле новых правілаў іначай, і толькі. Сказаў, бо лічыў, што мае словы адэкватна прымуцца. Адносна "альтэрнатывы", то Вікіпедыя яе не прапануе, наадварот -- "альтэрнатыва" забаронена, артыкулы і іх назвы мусяць адпавядаць аўтарытэтным друкаваным крыніцам. Гэта асноўнае правіла Вікіпедыі. Каб пісаць пісьменна акадэмікам быць не абавязкова, дастаткова школьнай адукацыі, таксама можна паставіць сабе беларускі спелчэкер (ёсць для Фаерфокса). Дарэчы, паводле новых правілаў правільна пісаць менавіта "Плятар". --Максім Л. (размовы) 21:02, 8 жніўня 2012 (UTC)
Шаноўны Максім, добра, што знята праблема, як пісаць прозвішча графіні без ненаціскнога “э”. А як цяпер пісаць па-новаму яе імя: Амілія, Ямілія ці Імілія? Ці змясціць націск на першы склад – *Эмілія. І калі б пытанне было толькі ў гэтым... Беларуская літаратурная мова, на жаль, яшчэ недадстакова распрацавана, унармавана, усталявана і з’яўляецца далёкай ад дасканаласці. У мяне даўно ёсць непаразуменне, як, напрыклад, вырашыць праблему з перакладам іншых навуковых і культурных тэрмінаў. Як перакласці на беларускую мову выразы “Ваше Превосходительство”? “Ваша Правасхадзіцельства”? Карачкавата гучыць, але ж, напэўна, гэта норма. У розных беларускамоўных навуковых (!) кнігах тэрмін “действительный тайный советник” прапануецца і як “сапраўдны тайны саветнік”, і як “рэчаісны тайны саветнік”, і як “правадзейны тайны дарадца”. А можна яшчэ нарабіць шмат уласных варыянтаў, круцячы “правадзейны-існы-рэчаісны-сапраўдны тайны-таемны саветнік-радца-дарадца-райца”. А як правільна, акадэмічна, па-навуковаму перакласці “губернское по крестьянским делам присутствие”? Як “губернская па сялянскім справам установа” ці “губернская прысутнасць па сялянскім справам”?. А які правільны адпаведнік тэрміну “Священный Синод”? Можа, “Свяшчэнны Сінод”, “Свячэны Сінод” ці “Свяцоны сінод”? І такіх праблем з перакладам на нашу мову хапае. /// Не далі мне адназначнага адказу на гэта старыя правілы і слоўнікі, думаю, што не дадуць пакуль і новыя. Дзе ўсталяваныя акадэмічныя нормы гэтых тэрмінаў і іншых, і дзе ж тыя аўтарытэтныя друкаваныя крыніцы, з якіх можна браць прыклад? Ці дапаможа мне ў гэтым спелчэкер (ад Фаерфоркса ці ад Фаярфокса?)? Яшчэ раз адзначу, што як са старымі акадэмічнымі правіламі, так і з новымі, я яшчэ доўга буду заставацца непісьменнай асобай. Ліквідаваць мне маю непісьменнасць не дапаможа і “тарашкевіца”, бо “тарашкевіцай” не валодаю, а толькі “чытаю і пэраклядаю са слёўнікам”. На маю думку, “тарашкевіца” яшчэ болей павялічвае колькасць варыянтнасці і праблем у арфаграфіі, чым іх вырашае. Асабліва гэта тычыцца запазычаных слоў. /// Прапанаваў бы завесці ў бе-вікіпедыі спецыяльную неафіцыйную пасаду моўнага карэктара, які б вырашаў бы толькі моўныя пытанні (і не займаўся, напрыклад, карэкцыяй фарматавання), як гэта існуе ў выдавецтвах друкаваных энцыклапедый, дзе карэктары правяць тэксты і акадэмікаў, і дактароў навук. Але ж усё роўна, на мой погляд, гэта канчаткова не вырашыць пытанне з акадэмічнасцю тэкстаў, якія пішуць не толькі акадэмікі (як не толькі акадэмікі адмініструюць праект), бо ведаю выпадак, як адзін такі добры лінгвіст-карэктар пры перакладзе на беларускую мову перайменаваў “Юзафа Пілсудскага” у “Язэпа Пілсудскага” толькі з-за таго, што не ведаў глыбока гэтай навуковай тэмы. Таму ненаўмысна ў артыкулах усё роўна будзе прабівацца варыятнасць і супярэчнасць арфаграфіі і тэрміналогіі. І думаю, што трэба да нашых людзей ставіцца ліберальней. Яны ў тым не вінаватыя (ці не вінаваты). І не раю зараз патрабаваць ад іх усіх і мяне ў прыватнасці занадта багата. Думаю, усё паступова з часам ўсталюецца лепей. І карэктаваць правапісанне бе-вікі-артыкулаў прыдзецца не раз, на жаль. /// А наконт “аўтарытэтнасці друкаваных крыніц” хочацца рытарычна запытаць, а якія такія аўтарытэтныя крыніцы прымусілі перайменаваць артыкул [Паўстанне, 1863-1864] на [Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864]? Хіба паўстання не было на Ўкраіне (Украіне)? А дзе была сутычка паўстанца графа Ляона Плятара са сваім атрадам (Дынабургскі павет)? Напэўна, і Латвію трэба ўключыць у спіс назвы? Ці не ўключаць, бо Дынабург (Даўгаўпілс) уваходзіў у склад Дынабургскага павета Віцебскай губерні? Чым непрымальнай з’яўляецца ўсталяваная польская навуковая назва падзеі “Студзеньскае паўстанне”? І ці дапаможа ў гэтым спэлчэкер Фаерфокса? Я не прапаную тут тэму для вялікай дыскусіі наконт назвы паўстання. Для мяне гэта непрынцыповыя пытанні і адказваць на іх не хочацца. Прапаную іншым тут ставіць апошнія тыльды над “у”. /// Абагульняючы, адзначу, што не хочацца весці шматстаронкавыя размовы наконт арфаграфіі, адукаванасці і акадэмічнасці. І большасць пытанняў зададзена, Максім, не Вам уласна, а рытарычна. Яшчэ раз падкрэсліваю, што старонкі, створаныя мною ці палепшаныя, не з’яўляюцца ўжо маёй уласнасцю, а грамадскім набыткам. І нішто не замінае супольнасці ні маральна, ні тэхнічна гэтыя старонкі карэктаваць, калі ёсць лепшыя знаўцы арфаграфіі ці тэматыкі. З усёй павагай.--Pracar (размовы) 10:50, 9 жніўня 2012 (UTC)
Калега, няма часу на падобныя дыскусіі. Ды і марныя яны, бо Вікіпедыя не месца для іх. Калі ёсць прапановы па перайменаванні, можна паставіць пытанне пра гэта ў размовах да артыкула і прывесці крыніцы, якія б сведчылі за перайменаванне. Тады і вырашым. --Максім Л. (размовы) 11:33, 9 жніўня 2012 (UTC)
Эмілія - імя іншамоўнага паходжання і нічога там нікуды не пераходзіць, тое ж самае і з прозвішчам Плятэр. Священный Синод выключна Свяшчэнны Сінод (лепшы руска-беларускі слоўнік, карыстайцеся!). Фаерфоркс таксама запазычанае. Украіне, Ў няма ў беларускай мове. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:17, 9 жніўня 2012 (UTC)
Калі ў Пля́тэр націск на першы склад, то і праўда, а калі на другі, то Плята́р. --Максім Л. (размовы) 11:33, 9 жніўня 2012 (UTC)
Атрымліваецца, што новыя правілы вырашылі заняцца толькі тым, каб тапанімічныя прыметнікі пісаць з вялікай літары. Ужо б маглі і не парыцца такімі "рэформамі" мовы, каб не перавучваць людзей па сто разоў і не ствараць падставу для "размоў". Ва ўсялякім чыне, дзякуй за інфармацыю. --Pracar (размовы) 11:46, 9 жніўня 2012 (UTC)

Запыт пра файлы правіць

Шаноўны Максім, мной быў створаны артыкул [Міхал Антонавіч Зяновіч]. Я хачу да яго дадаць файл-выяву, у прыватнасці аўтограф гэтага чалавека. Я ўжо ўмею далучаць файлы ў вікі-сховішча і ўкладваць у артыкулы. Фота аўтографа зроблена мной уласна і не падпадае пад якое-небудзь аўтарскае права. Я хачу размясціць файл для вольнага выкарыстання. Праблема ў тым, што файл патрабуе пэўнай карэкцыі - аўтограф знаходзіцца ў шэрагу спіса аўтографаў на выяве і яго недастаткова толькі асобна абрэзаць. Трэба на абрэзаным кавалку яшчэ пасціраць хвасты іншых суседніх аўтографаў. Да каго з адмінаў ці ўдзельнікаў можна звярнуцца, каб пераслаць гэты файл для такой вельмі лёгкай карэкцыі ў фоташопе ці іншым графічным рэдактару (сама выява добрай якасці), бо ўласна такімі аперацыямі не валодаю. Дадам яшчэ, што праз паў-гады планую напісаць яшчэ шэраг артыкулаў і дадаць да іх падобныя ж аўтографы. Таму праз паў-гады неабходна мне дапамога і на гэты тузін выяў-аўтографаў.--Pracar (размовы) 08:39, 10 жніўня 2012 (UTC)

Можаце даслаць мне на пошту, адкарэктую і дашлю Вам, каб Вы загружалі на Команз. Але, магчыма, лепей будзе каб Вы загрузілі на Команз, а я там скарэктую выяву. --Максім Л. (размовы) 09:00, 10 жніўня 2012 (UTC)

А што такое Команз, прабачце? Не ведаю. Патлумачце. Высылаю, лепей, на мэйл, бо яшчэ падрабязна патлумачу ў ворд-файліку, як лепей зрабіць, бо аўтограф напісаны разам з прынятым у тыя часы пісьмовым скарачэннем пасады Барысаўскага маршалка. Калі буду далучаць у артыкул, то хочацца і зрабіць там расшыфроўку, каб людзі ведалі, як тады пісалася. Але растлумачыце, што такое Команз.--Pracar (размовы) 09:34, 10 жніўня 2012 (UTC)

Команз або Вікісховішча - сховішча для розных файлаў, якія выкарыстоўваюцца ў вікі (музычныя кампазіцыі, выявы, відэа). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:55, 10 жніўня 2012 (UTC)

Тапонімы ці назвы пасад? правіць

Шаноўны Максім, Вы напісалі мне калісь такое паведамленне:"Прыметнікі створаныя ад тапонімаў (урбанімаў), напр. "Віленскі", "Мінскі", паводле новых правілаў пішуцца з вялікай літары. --Максім Л. (размовы) 16:45, 8 жніўня 2012 (UTC)". Я згадзіўся паправіць у сваіх тэкстах гэтыя прыкметнікі. Але зайшоў на старонку [Беларуская мова] і па тамтэйшай спасылцы [2] у новых правілах не знайшоў нічога падобнага. Наадварот, там пішацца у Главе 5 параграфа 23 у радзеле 21: "у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж –– нясвіжскі, Сураж –– суражскі, Парыж –– парыжскі, Балхаш –– балхашскі, латыш –– латышскі, чуваш –– чувашскі, Волг/Волж –– волжскі, чэх/чэш –– чэшскі, Праг/Праж –– пражскі, вараг/вараж –– варажскі". Як бачна нясвіжскі пішацца з малой. У вышуку па слову "тапон" (тапонімі) нічога не было. У правілах па напісанні малой і вялікай літары (Глава 6 параграф 28, 29) адзначаецца, што з вялікай літары пішуцца назвы пасад. Што рабіць? Падайце, калі ласку, нэт-спасылку на тое, як пішуцца прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў (урбанімаў)?

З вялікай ва ўласных імёнах і назвах (Адальберт Пражскі, Слуцкі раён), а таксама ў назвах пасад і тытулаў (Папа Рымскі, Эцгерцагіня Аўстрыйская). А ў якім кантэксце нясвіжскі ў Вас? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:28, 10 жніўня 2012 (UTC)
Я так разумею, што размова ў Максіма Л ішла гаворка пра выразы ў тэксце "віленскі генерал-губернатар Назімаў" ці "Віленскі генерал-губернатар Назімаў", "мінскі губернскі маршалак "Горват" ці "Мінскі губернскі маршалак Горват", "мазырскі павятовы маршалак Замайскі" ці "Мазырскі павятовы маршалак Замайскі". Гэтыя выразы стаяць, зразумела, не ў пачатку сказа, а ў сярэдзіне сказа. Глядзіце, калі ласка, артыкул [Антон Яленскі]. Раней яны пісаліся з малой, як і запісана ў зробленых мной артыкулах. Дадам, што ў правілах (Глава 6, параграф 28) гаворка ідзе: а) пра "найменні вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін": Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс; б) пра "найменні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый": Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; в) пра "простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый": Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Адсюль, 1) гаворка ідзе пра "органы". І 2) ці ўвогуле з'яўляюцца пасады павятовых маршалкаў,губернскіх маршалкаў, генерал-губернатара "вышэйшымі" органамі кіравання Расійскай імперыі. У новых правілах, у тым жа пункце, пішацца: "З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група". Аднак, зноў жа пра дробныя "органы" (малыя), а не пасады. Не разумею. Калі ласка, дайце спасылку на канкрэтны параграф і пункт правіл. Ці можа гаворка ў Максіма Л ішла пра іншае? Пра якія "прыметнікі, створаных ад тапонімаў (урбанімаў)"? Не ведаю, але чакаю яснасці. З павагай.--Pracar (размовы) 18:02, 10 жніўня 2012 (UTC)

СiбДАУ правіць

Здравствуйте! Вы отпатрулировали раздел "Гісторыя" в статье Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва, но никаких изменений не внесли. Я писал его со своими скромными (почти никакими) знаниями белорусского и просто уверен, что где-нибудь могут быть стилистические ошибки. Я расчитывал, что их исправят, как только заметят. В разделе действительно нет ошибок или вы не проверяли весь текст? Almi92 (размовы) 18:52, 11 жніўня 2012 (UTC)

Здравствуйте. Печально признавать, отвлёкся на время, из офиса патрулировал, и "одобрил" только изменения в шаблоне, то что ниже "не заметил", забыв что всё-таки там +3,6 КБ. Спасибо, вроде, первый случай такой, буду внимательнее впредь. --Максім Л. (размовы) 20:54, 11 жніўня 2012 (UTC)

Alex Esp -> Àlex правіць

Hi Maksim, I'm renaming all my accounts from Удзельнік:Alex Esp to Удзельнік:Àlex. I request renaming my account here. Confirmation link: [3]. Thank you!--Alex Esp (размовы) 14:51, 15 жніўня 2012 (UTC)

Thank you.--Àlex (размовы) 09:22, 25 жніўня 2012 (UTC)

Просьба дапамагчы знайсці кампраміс правіць

Вітаю. Звяртаюся да Вас як да адміністратара Вікіпедыі з просбай пазнаёміцца з гэтай тэмай: Вікіпедыя:Форум#Просьба дапамагчы знайсці кампраміс. Bladyniec (размовы) 16:04, 22 жніўня 2012 (UTC)

Дзякуй, але гэтага правіць ужо не трэба, гэта стары варыянт. Прапаную праверыць артыкул у галоўнай прасторе. :) Bladyniec (размовы) 18:01, 22 жніўня 2012 (UTC)
Тады я не зразумею, што менавіта Вам не падабаецца ў цяперашнім артыкуле ў асноўнай прасторы. Атрымліваецца, не падабаецца толькі напісанне яго імя і што названы беларускім архітэктарам? --Максім Л. (размовы) 18:21, 22 жніўня 2012 (UTC)
Большасць справаў атрымалася сёння ўжо вырашыць, засталіся дробязі. Дзякуй за Тваю дапамогу. Калі хочаш паглядзець, у чым была праблема і які кампраміс атрымалася дасягнуць, паглядзі калі ласка Размовы:Генрых Гай. Bladyniec (размовы) 20:30, 22 жніўня 2012 (UTC)

Запыт пра фота правіць

Маё вітанне! Калі ласка, дапамажыце. Зараз дапрацоўваю артыкул [Эдвард Адамавіч Вайніловіч]. І хацеў бы запытацца. Вось тут [4] ёсць фота Эдварда Вайніловіча ў яго маёнтку Савічы, які ён пакінуў у 1919 г. Ці можна загрузіць яго у команз (і пад якой ліцэнзіяй)? А таксама пра гэта фота [5], якое хацеў бы ўставіць у шаблон замест існуючага партрэтнага фота? Яно болей выразнае і прыгожае. (Пытаўся ва ўдзельніцы Хамелкі, але не дапытаўся. Напэўна, ужо склала дзяржуства)--Pracar (размовы) 17:33, 8 верасня 2012 (UTC)

Думаю, у любым выпадку, абодва фота {{PD-old}} і можна грузіць на Команз. Таксама, для даведкі, калі фота рабіліся ў міжваеннай Польшчы і на іх яўна не пазначана аўтарства, то яны адразу трапляюць ў грамадскі здабытак -- тады {{PD-Polish}}. --Максім Л. (размовы) 17:53, 8 верасня 2012 (UTC)

Хацеў бы таксама, калі ёсць у Вас час, каб патлумачылі, якая розніца паміж команз і тымі 708 файламі, што маюцца разам у бе-вікіпедыі. Раней іх было болей, а адміны некаторыя павыдалялі. Мне патрэбна, каб ведаў, як правільна загружаць файлы. /// А таксама пра час "міжваенная" - да 1939? Бо бачыў у "Апошніх зменах", што ЗША-дэлінкеры часта выдаляюць файлы-выявы, якія пазней 1926-1928 гг. /// А ў польскіх цыфровых бібліятэках ёсць шмат цікавых выяў-фотакартак пра нашу краіну. Што тут? /// Дзякуй загадзя--Pracar (размовы) 18:11, 8 верасня 2012 (UTC)

Сюды грузіцца звычайна тое, што нельга грузіць на Команз, т.б. не свабоднае, але вельмі неабходнае для нейкага артыкула. І адпаведна яно, калі не свабоднае, мусіць адпавядаць пэўным умовам. Праўда, людзі грузяць часам не кіруючыся нічым, таму час ад часу даводзіцца парадкаваць -- свабоднае перагружаць на Команз і выдаляць не свабоднае, калі яно не вельмі неабходнае ці яму можна знайсці свабодную замену.
Так, міжваенная гэта да 1939 году. Што выдаляў Камонз-дэлінкер трэба глядзець, так проста адказаць не магу, чаму ён выдаляў. --Максім Л. (размовы) 18:30, 8 верасня 2012 (UTC)
Наконт выяў у бібліятэках, паўтаруся, калі аўтарства гэтых фота яўна не пазначана, то яны ў грамадскім набытку -- можна на Команз у адпаведнасці з PD-Polish. Але моцна сумняюся, што там шмат фота без аўтарства, таму трэба глядзець пра кожнага аўтары ці выйшаў ужо тэрмін аўтарскіх правоў яго і яго нашчадкаў. --Максім Л. (размовы) 18:38, 8 верасня 2012 (UTC)
Я яшчэ не сплю :). Я адразу адказала, але, напэўна, не захавалася старонка. Выдаляла выявы з большага я, тое, што не мела ліцэнзіі, а адказу ад загрузіўшых было не дачакацца. ---Хамелка/ разм. 21:17, 8 верасня 2012 (UTC)

Переименование учётки правіць

Здравствуйте. Вы, видимо, единственный бюрократ проекта, а страницы запросов на переименование учёток не существует, поэтому, пишу сюда.

Прошу переименовать учётку: удзельнік:Advisorsудзельнік:Мастер теней. В других проектах (Рувики и т.п.) тоже только мои учётки. Advisor (размовы) 19:10, 11 верасня 2012 (UTC)
Готово. --Максім Л. (размовы) 19:47, 11 верасня 2012 (UTC)
Спасибо. Мастер теней (размовы) 21:04, 11 верасня 2012 (UTC)

Чырвоны касцёл правіць

Маё вітанне. Дзячу Вам і астатнім, што карэктуеце артыкул пра Чырвоны касцёл. Прашу Вас, як і іншых адмінаў і ўдзельнікаў, пакуль асабліва не карэктаваць артыкул і афармленне зносак. Я пакуль сам шліфую змест і афрамленне. (Не стаўлю пазнаку "Над гэтым артыкулам працуе удзельнік..."). Таму мной будуць дадавацца яшчэ спасылкі, змест і,напэўна, фоткі. Думаю, што да канца тыдня ўсё, што запланаваў укласці ў гэты артыкул, укладу. І болей працаваць над касцёлам не буду - пераключуся поўнасцю на Эдварда Вайніловіча. А пасля прашу ўжо Вас і астатніх узельнікаў дапамагаць з лепшым афармленнем артыкула пра Чырвоны касцёл (стылістыка, вікіфікацыя, афармленне зносак і пад.). Дзякуй.--Pracar (размовы) 19:26, 25 верасня 2012 (UTC)

Спадзяюся, мая змена шаблона зносак на болей кампактны не прычынілася да канфлікту правак і не перашкодзіла Вашай працы. --Максім Л. (размовы) 19:33, 25 верасня 2012 (UTC)
Шаноўны Максім, ніякіях канфліктаў паміж намі ніколі не было, а толькі плённае супрацоўніцтва. Я пісаў, што не стаўлюся раўніва да карэкцыі: з-за таго, што не такі вялікі знаўца як беларускай мовы, так і тэхнічных прылад фарматавання (як і ўсяго іншага на свеце). Гэтак жа, як пра тое, што маіх прыватных артыкулаў тут няма, а толькі мой добраахвотны ўнёсак у артыкулы. І кожны ўдзельнік мае права далучацца (па правілах Вікіпедыі) /// Маё паведамленне да Вас было толькі інфармаваннем, каб Вы пакуль не рабілі працу, якую трэба будзе пасля перарабляць па некалькі разоў, бо, як бачыце, што шмат працую зараз над Чырвоным касцёлам і Вайніловічам і некаторыя рэчы шліфую. З павагай да Вас і іншых калег.--Pracar (размовы) 19:49, 25 верасня 2012 (UTC)

Кніганошы правіць

Там ошибка в нумерации - два раза 11 номер. И все было через какой-то шаблон испанских дорог. Если очень хотите на синем фоне, то можно сделать это по-нормальному, только не понятно зачем так? --Dolyn (размовы) 12:04, 26 верасня 2012 (UTC)

Нет, я не хочу, прости видел, что 3 номера изменены и всё -- откатил, т.к. разбираться и что-то там переделывать дальше у меня желания не было. А сделаете/исправите, спасибо. --Максім Л. (размовы) 12:08, 26 верасня 2012 (UTC)

Відэа-параметры правіць

Прывітанне. Дык падкажыце, калі ласка, у які фармат лепей сканвертаваць відэафайл з фарматам .avi/.mpeg, каб пасля гэты непрацяглы ролік (15-30 сякунд) далучыць у вікі-старонку? І якімі прыладамі трэба скарыстацца. Дзякуй--Pracar (размовы) 20:35, 26 верасня 2012 (UTC)

Звярніцеся, калі ласка, да пана Яўгена, можна па-беларуску, ён лепей Вам падкажа. --Максім Л. (размовы) 20:40, 26 верасня 2012 (UTC)
Добра. А якія ён яшчэ ведае мовы - рускую / англійскую/...?--Pracar (размовы) 20:42, 26 верасня 2012 (UTC)
Ён беларус. На яго старонцы мовы пазначаны. --Максім Л. (размовы) 20:51, 26 верасня 2012 (UTC)

Выдаленне катэгорый правіць

А навошта пакідаць змест, калі артыкул усё адно трэба выдаліць?Там ёсць шмат дубляваных катэгорый. Belahvostau (размовы) 17:40, 9 кастрычніка 2012 (UTC)

Бо калі даглядчык праглядае змены, то спачатку ён убачыць "вандалізм" і адкоціць гэтыя праўкі, як я зрабіў першы раз. А пасля Вас прыйшоў яшчэ робат і вярнуў інтэрвікі і я падумаю на яго шкоднасць. Узяло 10 хв. разабрацца, што і робат, і Вы не вандал, а проста катэгорыя пустая і Вы хочаце яе выдаліць. Калі хочаце выдаліць, то стаўце {{да выдалення}} і адміністратары выдаляць, бо сцерці змест не значыць выдаліць старонку, яна проста застанецца пустая. А калі гэта старонка не дагледжаная, то яна можа пустою стаяць гадамі і ніхто ведаць не будзе. --Максім Л. (размовы) 17:52, 9 кастрычніка 2012 (UTC)

Спасылання на іншыя моўныя раздзелы правіць

Вітаю! Не падкажыце, як пры ўтварэнні старонкі рабіць спасыланне ў якасці крыніцы на іншамоўны аналаг?--Zmicier P. (размовы) 09:44, 10 кастрычніка 2012 (UTC)

Вікіпедыя, паводле ўласных правіл, не можа быць крыніцай у звычайным разуменні, калі выкарыстана частка тэксту з іншага раздзела, то на старонцы размоў артыкула ставіцца шаблон {{пераклад}}. --Максім Л. (размовы) 10:09, 10 кастрычніка 2012 (UTC)

Добра--Zmicier P. (размовы) 10:48, 10 кастрычніка 2012 (UTC)

Даданне выяў правіць

Зноў я! Вітаю! Можа дасце рады: ці можна заліваць на вікісховішча файлы, якія не з'яўляюцца ўласнымі творамі?: 1) партрэты і фоты знакамітых людзей, сцягнутых аднекуль з сеціва 2) фоты для ілюстрацыі артыкулаў з сеціва кшталту [адсюль] у сюды.
Можа патлумачыце, што гэта такія за файлы, выкарыстанне якіх абмяжавана, вось прыклад [[6]]--Zmicier P. (размовы) 16:31, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

На Вікісховішча можна заліваць і не ўласныя творы, але тады толькі, калі тэрмін аўтарскіх правоў на іх скончыўся (у Беларусі гэта 50 гадоў па апублікаванні або 50 гадоў па смерці аўтара твора, у іншых краінах іншыя тэрміны) або аўтар яўна адмовіўся ад сваіх правоў. Калі гэта мастацкія партрэты, то гл. вышэй, калі партрэты як фота на дакументы, то можна заліваць -- у любым выпадку, трэба падаваць як мага больш поўную інфармацыю пра аўтараў і крыніцу, у т.л. у Сеціве.
Калі вельмі-вельмі трэба ілюстрацыя, а свабоднай (ад аўтарскіх правоў) няма, але не ў Вікісховішча, а сюды ў Вікіпедыю можна заліць і не свабодную толькі невялікага памеру і нізкага разрознення, звычайна, каб не перавышала 300 кропак з любога боку. Падобныя выявы афармляюцца адпаведным шаблонам, як Вы і бачыце. --Максім Л. (размовы) 18:42, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Так, зразумела амаль усе, за выключэннем "але не ў Вікісховішча, а сюды ў Вікіпедыю", але разбяруся абавязкова. Вялiкi дзякуй!--Zmicier P. (размовы) 20:49, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Так: "можна заліваць, але не ў Вікісховішча, а сюды ў Вікіпедыю". Злева ў меню ёсць пункт "Укласці файл", праз яго ўкладзены файл будзе захоўвацца менавіта ў Беларускай Вікіпедыі. Каб заліць на Вікісховішча трэба ісці на Галоўную старонку Вікісховішча і "Укладаць файл" там. --Максім Л. (размовы) 21:55, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякую, карысная iнфармацыя!--Zmicier P. (размовы) 12:51, 31 кастрычніка 2012 (UTC)

Шаблон:Коды ISO 3166 правіць

Не могли бы вы сделать грамотный перевод шаблона административно-территориального деления - Шаблон:Коды ISO 3166 SV team ESQ (размовы) 13:43, 8 лістапада 2012 (UTC)

Перевёл. --Максім Л. (размовы) 16:01, 8 лістапада 2012 (UTC)

Tadeusz Kościuszko правіць

Hi, The discussion on Talk:Tadeusz Kościuszko [7] on the English version started again. Claims were brought up as if Belarusians didn't exist then and other similar stuff. If you are interested you are welcome to join. Danton's Jacobin (talk) 15:40, 12 November 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень правіць

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:25, 13 лістапада 2012 (UTC)

Добры дзень! Я трохі перавёў з рускай, але я яшчэ не вельмі добра ведаю мову, таму не маглі б Вы прачытаць артыкул і выправіць памылкі. Дзякуй вялікі!!! --Mutz (размовы) 12:01, 19 лістапада 2012 (UTC)

Translation Request правіць

Hello. Please translate this article in your language if you could or please refer it to someone who does so. Thanks in advance. --S.M.Samee (размовы) 17:49, 17 снежня 2012 (UTC)

Шаблон ВКЛ правіць

Патрэбна дапаўненне-напаўненне для шаблона пра ВКЛ, каб звязаць артыкулы па гэтай тэме. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:58, 20 снежня 2012 (UTC)

Пусты шаблон правіць

Сп. Максім, {{Крыніцы/ВТС-2008}} дагэтуль пусты --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:40, 25 снежня 2012 (UTC)

Пан Уладзіслаў, так атрымалася, што планы на друк і рэальны друк разышліся ажно на тры гады, калі прынамсі я ўжо страціў надзеі і кінуў сачыць за гэтай справай. А сёння вось парадаваўся :) --Максім Л. (размовы) 15:41, 25 снежня 2012 (UTC)

Афармленне спасылак правіць

Прывітанне. Звяртаюся да Вас з пытаннем па афармленні спасылак у артыкуле. Пачытайце, калі ласка, падраздзел "Эдвард Вайніловіч" у размовах з удзельніцай "Хомелка" - там ідзе пра тое мова. А калі коратка, то ці абавязкова афармляць спасылкі ў полі карэктавання (праўлення) артыкула шаблонам "кніга", дзе запаўняюцца ўсе атрыбуты (аўтар, назва, месца выдання, выдавецтва, нумар старокі, агульная колькасць старонак). Мне падаецца гэта нязручным, як на практыцы адчуў, бо і шаблон вялікі, і шукаць патрэбны абзац у полі карэктавання цяжка, і грузіцца ўвесь гэты аб'ём доўга. І калі глядзіш на такую спасылку ў агульным спісе пасля запісу карэкцыі на атрыманы вынік, то і там патрэбная рэч (г.зн. нумар спасылкі) проста тоне сярод іншых атрыбутаў спасылкі. /// Яшчэ ёсць такая рэч, калі вопытнымі ўдзельнікамі спасылкі на адну старонку "сціскаюцца" у адну (8,0 8,1 8,2 8,3 і г.д.). Гэта таксама часам бывае нязручна, бо пасля маладасведчанным у фарматаванні іншым удзельнікам (такім, як я) становіцца незразумела, як спасылацца на "сціснутую" спасылку яшчэ адной спасылкай (на тую ж старонку). А ў артыкуле пра Вайніловіча яшчэ збіраюся дадаваць багата спасылак. Што падкажаце? Ці ёсць якія стандарты па афармленні спасылак? І якія могуць быць варыянты?--Pracar (размовы) 19:04, 16 студзеня 2013 (UTC)

Vugar 1981 → NKOzi правіць

Здраствуйте Maksim L. Пожалуйста перемените мою учетную запись на NKOzi. Благодарю. --Vugar 1981 (размовы) 13:52, 17 студзеня 2013 (UTC)

  Зроблена --Максім Л. (размовы) 19:30, 17 студзеня 2013 (UTC)

Будызм правіць

Пытанне наконт спасылак: беларускамоўнай літаратуры наконт будызму няма як з'явы (ці амаль няма)) ці ёсць пэўныя абмежаванні на спасылкі на іншамоўныя крыніцы (рус., анг., кіт.)?
яшчэ, пры наяўнасці пэўных ведаў і жадання распрацоўваць беларускую вікіпедыю, я мала ведаю наконт усялякіх тэгаў ды карэктнага афармлення артыкулаў.
намагаўся чытаць рускамоўныя інструкцыі па стварэнню старонак, але шмат чаго яшчэ не зразумеў. калі што, то я буду рабіць як ўмею ды вяртацца да удакладнення артыкулаў, калі навучуся новым фічам))
Вядома, абмежаванняў на іншамоўныя крыніцы няма і быць не можа.
Гэта не вялікая бяда, бо тое што Вы ўжо зрабілі нармальна аформлена. Што да афармленне зносак, то самае простае -- унізе артыкула ставіць {{зноскі}}, а зноскі сярод тэксту пісаць у тэгах <ref></ref>. Усё гэта ёсць пад акном рэдагавання ў частцы "Зноскі і крыніцы".
Звяртайцеся калі што, але думаю ў Вас праблем не будзе. --Максім Л. (размовы) 19:26, 17 студзеня 2013 (UTC)

Статут ВКЛ 1529 года правіць

Пане Максім, можа вы ведаеце, ці існуе ў Сеціве добры скан Статута ВКЛ 1529 года? (такі, каб можна было разабраць усе буквы). У першую чаргу мяне цікавіць старонка (ці старонкі) з гімнам "Багародзіца". Бо ў Сеціве ўдалося знайсці толькі польскія адмены гімна або пераклады на сучасную беларускую мову. А някепска было б дадаць старабеларускую адмену, прычым з захаваннем старабеларускага напісання.

П.Н.: у 2-м томе Энцыклапедыі ВКЛ (2-е выданне, Мінск, "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2007) на ст. 631 на левым верхнім рысунку адлюстравана старонка Статута, верагодна, з гімнам, але разабраць тэкст амаль не магчыма.

Пан Дзяніс, Статут 1529 году не друкаваўся ў свой час, захаваўся толькі ў некалькіх рукапісных копіях. Думаю, "Багародзіца" была дапісана да нейкай адной з копій, а да якой і ці ёсць сканы менавіта гэтай копіі -- не ведаю, бо не мая тэматыка. Можна б было спытацца ў пана Алега Ліцкевіча, але сорамна, бо хтосьці скапіраваў яго транслітарацыю Статута ў беларускія Вікікрыніцы. Во да чаго парушэнні аўтарскіх правоў даводзяць :( --Максім Л. (размовы) 13:54, 18 студзеня 2013 (UTC)

Кур'ер Літэўскі (1905) правіць

Прывітанне. Ці магчыма перайменаваць свораны мною артыкул [Кур'ер Літэўскі (1905)] у [Kurier Litewski (1905)]? Я паглядзеў тут [8] (Катэгорыя:Газеты на польскай мове), што польскамоўныя назвы газет падаюцца на мове арыгінала. Да таго ж планую стварыць невялікія артыкулы [Kurier Litewski (1759)] і [Kurier Litewski (1796)], каб было ўсё аднатыпна.--Pracar (размовы) 13:48, 24 студзеня 2013 (UTC)

Перанесці можа кожны, праз закладку "перанесці". --Максім Л. (размовы) 13:51, 24 студзеня 2013 (UTC)
Я думаў функцыю перайменавання артыкулаў маюць толькі адміністратары.--Pracar (размовы) 13:58, 24 студзеня 2013 (UTC)
Толькі адміны могуць сціраць артыкулы і ставіць іх пад ахову ад правак (цалкам або часткова). На гэтым, адносна артыкулаў, і ўсе адрозненні з астатнімі ўдзельнікамі. --Максім Л. (размовы) 15:34, 24 студзеня 2013 (UTC)


Патрабуецца меркаванне цікаўных да гісторыі Беларусі людзей. З павагай. --Zmicier P. (размовы) 08:15, 10 лютага 2013 (UTC)

Прэмія Гайрднера правіць

Дзень добры, сп.Максім. Ці маглі бы вы выдаліць таксама Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднер - у назве тая ж памылка.--Ellis Novak (размовы) 14:25, 16 лютага 2013 (UTC)

Добра, толькі спачатку прайдуся робатам на артыкулах з яе, каб не рукамі. --Максім Л. (размовы) 15:41, 16 лютага 2013 (UTC)
Дзякуй.--Ellis Novak (размовы) 15:49, 16 лютага 2013 (UTC)
Усё гатова. --Максім Л. (размовы) 15:51, 16 лютага 2013 (UTC)

Буква зю правіць

Добрый день! Как дела с переводом этой статьи? Если что я могу помочь - у меня есть оригинал статьи Зеленина в журнале "Русская речь". Vyacheslav84 (размовы) 15:44, 3 сакавіка 2013 (UTC)

Перевод практически готов, но оригинал Зеленина не помешает. Проблема только в том, что теперь у меня нет уверенности в энциклопедической значимости этого русского фразеологизма вообще и для белорусской Википедии в частности. --Максім Л. (размовы) 15:54, 3 сакавіка 2013 (UTC)
http://elibrary.ru/item.asp?id=17316301 - у меня есть файл с этим выпуском журнала (но он не дает копировать текст - только читать). Куда переслать? Насчет значимости - в рувики я его отстоял в крайне враждебных условиях при полном господстве удалистов, да еще и на ЗЛВ рувики разместил. [9] и [10] Vyacheslav84 (размовы) 06:25, 4 сакавіка 2013 (UTC)
Всё понимаю, но очевидно, что Зеленин высосал свои выводы из пальца, хотя "Русская речь" вполне приличный журнал, судя по издательским данным. В общем, статью поставлю в основное пространство имён, а дальше посмотрим. --Максім Л. (размовы) 06:52, 4 сакавіка 2013 (UTC)
Ну он в качестве обоснования приводит примеры из устной речи, прессы и литературы (у него нет обоснования разве только на происхождение). "Русская речь" входит в список ВАК, т.е. является официально признанным научным журналом РАН. Хорошо, спасибо. Посмотрим как прореагируют остальные на статью в основном пространстве. Vyacheslav84 (размовы) 07:03, 4 сакавіка 2013 (UTC)

В англвике статью оставили - http://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Letter_Zyu , так что значима. Vyacheslav84 (размовы) 12:22, 12 сакавіка 2013 (UTC)

Тэхнічнае пытанне правіць

Пане Максім, падкажыце, калі ласка, як выпраўляць арфаграфію ў тэксце адмысловых старонак і надпісаў? Бо часам сустракаю памылкі і няслушныя тэрміны, а выправіць не ўмею.

Гэта тут Адмысловае:AllMessages, калі для Вас будзе недаступна, то пішыце сюды што паправіць, буду выпраўляць. --Максім Л. (размовы) 20:48, 9 сакавіка 2013 (UTC)
Праўкі мне недаступны. Калі ласка, замяніце ўсюды
  • выточны тэкст і крынічны тэкст -> зыходны тэкст
  • Дзе з "тэкст"ам, то паправіў, але ў нас выточны і крынічны ўжываецца шмат дзе, не ўпэўнены, што ўсё гэта трэба змяняць. --Максім Л. (размовы) 21:39, 9 сакавіка 2013 (UTC)
Дзякуй. Так, у многіх выпадках трэба разбірацца, перш чым замяняць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:57, 9 сакавіка 2013 (UTC)
  • зменаў -> змен
  • Сустракаецца таксама ўжыванне слова мена ў значэнні змена, змяненне --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:11, 9 сакавіка 2013 (UTC)
  • Не знайшоў, магчыма так атрымліваецца праз нейкі аператар, дарэчы быў бы кавалак тэксту, дзе гэтыя "мены" ёсць. --Максім Л. (размовы) 21:39, 9 сакавіка 2013 (UTC)
На старонцы "Апошнія змены" ўверсе сказ Гэта апошнія мены на пляцоўцы Вікіпедыя. Дарэчы, мо лепей напісаць Апошнія змены у беларускай Вікіпедыі?
Змяніў. Тут ужываецца выражэнне SITENAME, трэба з ім нешта рабіць або не ўжываць наогул. --Максім Л. (размовы) 22:24, 9 сакавіка 2013 (UTC)
І яшчэ заўважыў, у самым версе справа, там дзе імя ўдзельніка, размовы, наста́ўленні, ... Калі ласка, замяніце вось гэтыя "наста́ўленні" -> "настройкі". -- Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:57, 9 сакавіка 2013 (UTC)
У нас настаўленні, наставіць і г.д. скрозь замест настройкі і настроіць. Трэба тады ўжо пэўна вырашыць, што ўсюды будзем змяняць гэта і чаму. --Максім Л. (размовы) 22:24, 9 сакавіка 2013 (UTC)
Асабіста мне слова "наста́ўленні" здаецца крыху дзіўнаватым. Акрамя таго, я яго нідзе больш не сустракаў. Да таго ж, што самае галоўнае, узнікаюць памылковыя сувязі:
Наста́ўленні і настаўляць (павучаць), настаўле́нні (павучанні), настаўнік.
Напрыклад, я спачатку (калі толькі пачынаў працаваць у Вікіпедыі) быў падумаў, што гэта даведка (на націск я тады асаблівай увагі не звярнуў).
Што да дзеяслова наставіць, дык па мне словазлучэнне наставіць (нейкія там) настройкі гучыць нармальна, хоць проста настроіць карацей. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:04, 9 сакавіка 2013 (UTC)
Змяніў для пераходу да настройкі акаўнта, маеце рацыю, могуць не разумець новыя удзельнікі. Астатняе перагледжу, мо на тыдні. Пішыце, калі што яшчэ заўважыце або пераклад, калі англійская недзе выскачыць. --Максім Л. (размовы) 09:43, 10 сакавіка 2013 (UTC)

Загрузка фота правіць

Прывітанне. Хачу загрузіць у команз фота вокладкі мемуараў Эдварда Вайніловіча, надрукаваных у міжваеннай Польшчы ў 1931 г. Ці не абараняецца аўтарскім правам у ЗША гэтая дызайнерская праца, калі яна зроблена ў 1931 г.? І куды і як лепей грузіць? --Pracar (размовы) 19:58, 30 сакавіка 2013 (UTC)

Вокладкі ахоўваюцца таксама як усё астатняе. Калі Вы не ведаеце аўтара вокладкі, калі ён памёр і г.д., то лепей грузіць не ў Команз, а пакуль тут. --Максім Л. (размовы) 20:53, 30 сакавіка 2013 (UTC)
Вядома, калі вокладка трывіяльная, т.б. там толькі надпіс звычайным шрыфтам, то яна нічым не ахоўваецца -- можна грузіць куды заўгодна. --Максім Л. (размовы) 20:59, 30 сакавіка 2013 (UTC)
Прывітанне. А як грузіць файлы-выявы не ў команз, а ў беларускі сектар. Куды гэта трэба зайсці. Я заўсёды грузіў выявы ў команз, але ж былі прыняты новыя правілы, калі файлы да 1922 г. выдаляюцца ЗША-дэлінкерамі.--Pracar (размовы) 08:43, 31 сакавіка 2013 (UTC)
Вітаю. Злева меню, пункт "Укласці файл". --Максім Л. (размовы) 08:47, 31 сакавіка 2013 (UTC)

Не зразумеў. Заўсёды так і карыстаўся праз левую опцыю "укласці файл". А там націскаў "Пачаць загрузку файла пад свабоднай ліцэнзіяй", што выводзіла мяне на команз. Ці трэба на старонцы (пасля націскання "Укласці файл") адразу залучаць выявы і проста замест апісання пісаць "Тлумачэнне"? Толькі не разумею, як тады ставіць ліцэнзію і куды?--Pracar (размовы) 09:18, 31 сакавіка 2013 (UTC)

Калі Вы націскаеце «Укласці файл» на Камонз, то і загружаеце у Камонз, калі націскаеце «Укласці файл» у БелВіксе, то і загружаеце ў БелВіксу — нікуды не перасылае. Вы, відаць, адтуль самі ішлі па спасылцы «[значок Команз] Пачаць загрузку файла пад свабоднай ліцэнзіяй», што настойліва рэкамендуецца, але неабавязкова — форма загрузкі знаходзіцца ніжэй. Часова можна напісаць і проста «Тлумачэнне» або, напрыклад, «вокладка кнігі Э. Вайніловіча» гэты варыянт, думаю, не давядзецца і ўдакладняць. Калі файл несвабодны, то ў яго ніякай ліцэнзіі быць не можа. Калі свабодны, то пад шаблон:Выява можна паставіць шаблон неабходнай ліцэнзіі, напрыклад {{PD-old}}. --Максім Л. (размовы) 09:37, 31 сакавіка 2013 (UTC)

Найбуйнейшы правіць

Прывітанне. Шаноўны Максім, версія прыметніка "найбуйнейшы" - абсалютна правільная. Бо вышэйшая ступень параўнання ("сравнительная") у мове ўтвараецца пры дапамозе суфікса -эйш-, а найвышэйшая ("превосходная") - пры дапамозе прыстаўкі "най-" і суфікса "-эйш-". Таму формы "найбуйны" не можа быць. // Хоць мы часта карыстаемся русізмамі: напрыклад, перакладаем "высшая школа" як "вышэйшая школа" (афіцыйны русізм), хоць пра павілу трэба б было "найвышэйшая школа", алк гэта замацавана слоўнікамі як цвёрдае словазлучэнне. // Адносна ж "буйны" дзейнічае звычайнае правіла: трэба ў "превосходной" ступені пісаць як "найбуйнейшы". Ці можа што ўжо змянілася? // (Не палічыце за ментарства).--Pracar (размовы) 18:31, 5 красавіка 2013 (UTC)

Ага, дзякуй, усё змяшалася ў галаве -- палез папярод бацькі ў пекла, гэта яшчэ толькі будзе ў наступнай рэдакцыі БП :) Пайду папраўлю назад. --Максім Л. (размовы) 19:54, 5 красавіка 2013 (UTC)
 
  Нашаму цягніку  
За шматгадовую адданую і плённую асветніцкую дзейнасць у праекце

--Pracar (размовы) 20:08, 5 красавіка 2013 (UTC)

Здзіўляе, чаму гэты ўдзельнік дагэтуль не мае ўзнагарод.--Pracar (размовы) 20:08, 5 красавіка 2013 (UTC)
Не-не, цягнікі ў нас Ананім, Хамелка і Чаховіч, у алфавітным парадку. --Максім Л. (размовы) 01:20, 6 красавіка 2013 (UTC)

Біць іх маглі хоць у Афрыцы правіць

Прывітанне, Максiм! Ці можна даведацца, што Вы мелі на ўвазе пад гэтай фразай: «Біць іх маглі хоць у Афрыцы, але манеты беларускія (НБ РБ)»? Tatiana Matlina (размовы) 08:33, 15 красавіка 2013 (UTC)

Напрыклад, купюр беларускіх рублёў быў час друкавалі ў Германіі, але яны ўсё адно заставаліся «разліковымі білетамі НБ РБ». Тое самае з манетамі — біць іх могуць і на віленскай менніцы, але манеты будуць не літоўскія, а НБ РБ. А чаму Вы пытаеце, здаецца, адкочана была праўка Ахламона, а не Ваша? --Максім Л. (размовы) 11:48, 15 красавіка 2013 (UTC)
  • Я тут у вас нядаўна, таму мне ўсё цікава. Вось і задаю пытанні. Мне чамусьці здалося, што слова «біць» нейкім чынам мела стаўленне да габрэяў. Асабліва пасля выдаленнем Ахламонам маёй праўкі з манетай Валожынскай ешывы. Таму вырашыла ўдакладніць. Спадзяюся, Вы не крыўдзіцеся? :) Tatiana Matlina (размовы) 13:09, 15 красавіка 2013 (UTC)
    • Таццяна, Ахламон не выдаляў Вашай праўкі, ён толькі ў загалоўкі да галерэі напісаў, што гэтыя манеты Літоўскага манетнага двара, замест «манеты Нацыянальнага банка РБ». «Біццё» гэта тэхналогія вырабу манет. Аднак няма розніцы дзе тыя манеты вырабляліся (хоць і цікава, і можна асобна запісаць), яны належаць яны цэнтрабанку-эмітэнту, т.б. змены Ахламона былі не слушныя і таму адкочаны. Якія крыўды, проста не зразумеў прычыну пытання. Смела звяртайцеся, калі што. --Максім Л. (размовы) 13:31, 15 красавіка 2013 (UTC)

Article requests правіць

Maksim, do you do article requests on this Wikipedia? If so, are you interested in starting a stub on en:Belavia Flight 1834? This one does not yet have a Belorussian article Thank you WhisperToMe (размовы) 00:04, 21 красавіка 2013 (UTC)

BookSources правіць

Добры дзень! Ёсць у нас такі спосаб, дзе можна знайсці і купіць кнігі з дапамогай Вікі, на якіх стаіць ISBN. Аднак там толькі паказана OZ.by і Amazon.com. Я б дадаў туды яшчэ Alib.ru, толькі вось як гэта зрабіць, калі старонку нельга адрэдагаваць. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:35, 23 красавіка 2013 (UTC)

Мы толькі тэкставыя паведамленні гэтай старонкі можам правіць, а па асноўны змест, відаць, на МетаВікі трэба звяртацца, як і па рэдакцыю блэкліста. Трэба шукаць, ніколі туды не звяртаўся з гэтымі пытаннямі. --Максім Л. (размовы) 12:03, 23 красавіка 2013 (UTC)

Hi, sorry for writing in English. I'm writing to ask you, as a bureaucrat of this wiki, to translate and review the notification that will be sent to all users, also on this wiki, who will be forced to change their user name on May 27 and will probably need your help with renames. You may also want to help with the pages m:Rename practices and m:Global rename policy. Thank you, Nemo 12:55, 3 мая 2013 (UTC)

Просьба правіць

Зрабіце, калі ласка, зацверджанне правак ў артыкуле Рэдэмптарысты. Учора ўнёс у яго 15 правак, у тым ліку некалькі фотаздымкаў, якія сам запампаваў у Фонд Вікіпедыі. Вось хвалююся вельмі... Бо ніколі гэтага не рабіў... Не ведаю, ці слушна ўсё зроблена. Вялікі Вам дзякуй!--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:07, 22 чэрвеня 2013 (UTC)

Дзякуй Вам вялікі, Максім! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:39, 22 чэрвеня 2013 (UTC)
Зусім няма за што. Ігар Барысавіч, укладзеныя файлы абавязкова трэба дааформіць, як гэта зроблена з гербам Львоўскай правінцыі. Наконт яп. Чарнецкага, гэтае фота, верагодней за ўсё, ахоўваецца аўтарскім правам, бо аўтары яго не тыя, хто даваў дазвол OTRS. --Максім Л. (размовы) 07:23, 23 чэрвеня 2013 (UTC)
1. Якім жа чынам дааформіць??? 2. Фота Мікалая Чарнецкага з Царкоўнае калекцыі рэдэмптарыстаў. Яго аўтар невядомы. Пасля яго смерці, хутчэй за ўсё прайшло 70 гадоў. Дык ці варта яго неяк афармляць? І як? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:43, 23 чэрвеня 2013 (UTC)
Запоўніць шаблоны, якія там пастаўлены, калі нешта невядома, то і пісаць "невядома", калі час дакладна невядомы, то ставіць прыкладны час. --Максім Л. (размовы) 11:50, 23 чэрвеня 2013 (UTC)

Рэч Паспалітая Польская / Рэспубліка Польшча правіць

Вітаю! Шкада, што назва Rzeczpospolita Polska перакладзена ў беларускай Вікіпедыі як Рэспубліка Польшча. Гэта вельмі спрошчаны пераклад, які губляе частку культурнага і гістарычнага зместу. Я прыхільнік перадакладаў, якія перадаюць як найбольш нюансаў дадзенай культуры, бо гэта мае інфармацыйную каштоўнасць. Паспрабую разтлумачыць як справа выглядае ў гэтым выпадку. На польскай мове існуюць абодва словы: Rzeczpopolita i Republika, таму не трэба абодвух перакладаць як Рэспубліка. Rzeczpopolita - гэта вельмі ўрачыстае, элегантнае слова, якім называецца рэспубліку. У першыя гады незалежнасці пасля 1918 года Польшча сапраўды называлася Republika Polska, а толькі здаецца ў 1922 годзе пераменавалі яе на Rzeczpospolita Polska. Мабыць варта захаваць гэтую асаблівасць у беларускай Вікіпедыі. Звярніце ўвагу, што я не прапаную пераносіць артыкулу пра Польшчу, ані пераменаваць міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мая прапанова адносіцца толькі да афіцыйных тытулаў і назваў дзяржаўных пасадаў, як напрыклад Прэзідент Рэчы Паспалітай Польскай. Блізкасць арыгіналу дапамагае зразумець культуру іншай краіны. Звярніце таксама ўвагу, што беларускамоўным кнігам гэтая форма не чужая. Напрыклад чытаю цяпер кнігу Сакрата Яновіча, які менавіта піша паўсюль Рэч Паспалітая Польская, пры чым без здзеку. Bladyniec (размовы) 07:53, 24 чэрвеня 2013 (UTC)

Трэба карыстацца аўтарытэтнымі крыніцамі, веласіпедаў вынаходзіць нам тут нельга. --Максім Л. (размовы) 08:59, 24 чэрвеня 2013 (UTC)

Вікіпедыя:Конкурс «Што ў Беларусі ведаюць пра Ізраіль?»‎ правіць

Ці магчыма удзельнічать не жыхару Беларусі?

Шкада, але не. Умовы арганізатараў такія :( --Максім Л. (размовы) 21:07, 25 чэрвеня 2013 (UTC)

Але хтосьці можа удзельнічаць за мяне?

Як сябра журы, не магу Вам даць падобны адказ. Але дакладна Вы не зможаце атрымаць прынамсі галоўны прыз, бо для авіябілетаў неабходна Ваша сапраўднае імя і прозвішча, а не чужое. --Максім Л. (размовы) 06:33, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Шкада. Дзякуй за адказ.

Так, вось такі парадокс, пісаць артыкулы могуць усе, але атрымаць прызы за гэта толькі жыхары Беларусі. --Максім Л. (размовы) 06:59, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Спадар Максім, пачысціце, калі ласка, форум ад старых тэм. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:23, 28 чэрвеня 2013 (UTC)

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Maksim L./Архіў/07.2012-06.2013»