Памер старонкі: 7 833

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Krukouski (размовы) 18:35, 17 Сакавік 2010 (UTC)

Барысаўскі замак правіць

Вітаю. Калі ласка, глядзіце Барысаўскі замак і яго дапаўняйце. --80.249.83.105 11:27, 27 мая 2021 (+03)Адказаць

Дзе мой тэкст, каб яго дадаць туды ?

Ужо дадаў тое, чаго не было ў артыкуле пра замак. А практычна ўсё там было. Дубль выдаліў. --Максім Л. (размовы) 20:20, 27 мая 2021 (+03)Адказаць

Крыніцы правіць

Звяртаю ўвагу, што дадаваны ў Вікіпедыю змест мусіць грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах, інакш ён можа быць выдалены. Сайты ucoz.net і падобныя не могуць з’яўляцца такімі крыніцамі, бо напаўняюцца незразумела кім і незразумела адкуль узятай інфармацыяй, там могуць быць у тым ліку уласныя меркаванні і даследаванні.--Artsiom91 (размовы) 08:39, 28 мая 2021 (+03)Адказаць


Для мяне аўтарытэт-АН РБ, АН Польшы і АН Расіі.
1) Ніякага ВКЛ у 1812 годзе не было
2) Макар Краўцоў-супрацоўнік польскага генштаба, які ваяваў супраць БНР
3) Чырвоны і белы- колеры Святога Георгія.

Палкі часоў Напалеона ды агульныя заўвагі правіць

Вітаю, Спадару! Вы тут напісалі, што Польскае войска — паняцце не тоеснае войску Варшаўскага Герцагства. Калі ласка, напішыце тады артыкул пра гэтае Польскае войска, каб паставіць кропку ў гэтым пытанні, бо нават польская Вікіпедыя не ведае яго, а гэтыя палкі залічые ў Войска Герцагства Варшаўскага. Таксама магу меркаваць, што вы карыстаецеся польскамоўнымі крыніцамі, аднак зважайце таксама на нашую традыцыю, каб не было «Княства Варшаўскага» (па-польску герцагства і княства — адно слова, але па-беларуску гэта розныя словы). Яшчэ я заўважыў, што ў Вашых артыкулах звычайна немалы спіс літаратуры, таму было б пажадана, каб Вы рабілі нейкія канкрэтныя спасылкі ў тэкстах артыкулаў. Таксама, калі ласка, падчас напісання артыкулаў стаўце раздзелы, а не надраздзелы. Замест нумарацыі, якую Вы самі друкавалі, можна паставіць аўтаматычную нумарацыю, і лепш яе і ставіць. Гэтаксама, калі хочаце нешта выдаліць стаўце шаблоны шаблон:да выдалення або шаблон:хутка выдаліць (з першым трэба стварыць адпаведнае абмеркаванне, другі патрэбны, каб выдаляць бязглуздае смецце). Спадзяюся, надалей вашыя артыкулы будуць паляпшацца. Тэмы ў іх закранаюцца цікавыя. Ну, і не бойцеся задваць пытанні, калі гэтакія ёсць. --Gleb Leo (размовы) 20:15, 3 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Каментарыі да правак правіць

Не варта пакідаць у саміх артыкулах тлумачэнні ў фігурных дужках ({{}}). Лепей каментарыі да правак пакідаць у тлумачэнні праўкі (радок унізе адразу пад акном рэдагавання), заўвагі і пытанні па агульным змесце артыкула — на старонцы размоў (стварыць ці адрэдагаваць старонку размоў можна націснуўшы «Размовы» зверху злева). У самім артыкуле каментарыі да пэўных месцаў можна пакідаць у такіх дужках: <!-- тут напісаць каментарый -->. Калі ласка, да ўсіх сваіх сцвярджэнняў (На мапах пачатка 20 ст, на савецкіх указальніках было напісана Лядзішчы) дадавайце крыніцы. Абмеркаванне назвы артыкула лепей весці на старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання.--Artsiom91 (размовы) 13:34, 23 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Таксама прашу мець на ўвазе, што літара «ё» абавязковая ў беларускай мове, пісаць «е» замест яе (веска) недапушчальна.--Artsiom91 (размовы) 13:35, 23 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Блакіроўка правіць

Вітаю. Заблакаваў Вас на 2 гадзіны. За 1) вайну правак -- Вы адмяняеце чужыя праўкі замест каб дапаўняць на аснове крыніц; 2) за стварэнне разгалінавання версій -- стварылі другі артыкул (Лядзішчы) пра той самы аб'ект, а гэта забаронена. У Вікіпедыі ўсё мусіць быць заснавана на крыніцах, а не на ўласным меркаванні ці досведзе. Нельга выдумваць свае назвы, як той жа "Барысаўскі літоўскі замак" (няма такой назвы ў крыніцах і ў жыцці не было), або "расійскай царква" (няма такой царквы), шэрагу вайсковых частак (у іх ёсць афіцыйныя назвы, якія і трэба даваць) і шмат іншага ў Вашым укладзе. Усё мусіць быць толькі паводле крыніц, ніякіх фантазій і "так лепей будзе". Спадзяюся, разумела напісаў сутнасць праблем. --Максім Л. (размовы) 15:17, 23 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць