Выявы астравоўПравіць

Дзень добры! Адкаціў Вашыя праўкі па прэбіранні выяў астравоў. Як разумею, яны былі зробленыя, каб замест іх паказваліся беларускамоўныя карты, якія былі невыкарыстанымі файламі. Аднак, засталіся подпісы выяў, якія перасталі адпавядаць выявам, таму я і зрабіў адкат. Зараз увогуле не прадугледжана наяўнасць карты ў шаблоне-картцы, таму лепей беларускамоўную карту вынсці ў тэкст артыкула, як я зрабіў тут.--Artsiom91 (размовы) 10:59, 6 сакавіка 2021 (+03)

Artsiom91, а чаму не прадугледжана выява карты ў шаблоне? Асабіста мне гэта інфармацыя падаецца больш карыснай за проста фота, якое аднолькавае ў 90 % астравоў (фармальна рознае, але ўспрымаецца аднолькава). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:06, 6 сакавіка 2021 (+03)
Задавайце гэта пытанне ў рувікі, адкуль шаблон быў узяты да нас. Але, як разумею, ужо зараз ёсць дзве карты, вырашылі што яшчэ адной будзе зашмат, яе можна размясціць у тэксце самога артыкула.--Artsiom91 (размовы) 12:11, 6 сакавіка 2021 (+03)
Лічу, выявы з беларускамоўнай картай у шаблоне больш дарэчныя і сэнсоўныя, чым выпадковае і часам неінфарматыўнае фота з Вікісховішча. Карты ёсць у шаблоне Востраў і у рувікі і ў англвікі, гэта лагічна. Замест адкатаў можна было б зрабіць заўвагу, што засталіся недарэчныя подпісы, якія я незаўважыў. Я б лепей павыдаляў гэтыя подпісы ці змяніў іх на адпаведныя да кожнай беларускамоўнай карты. Віт; размовы 12:18, 6 сакавіка 2021 (+03)
Artsiom91, я падтрымліваю ў гэтым плане Віта. Мы можам спакойна змяніць шаблон, або ўстаўляць у яго беларускамоўную карту замест бессэнсоўнай і аднолькавай паўсюль выявы. Мы не філіял РуВікі і можам выпрацаваць уласны кансэнсус. Вось тут можна правесці галасаванку на 3-4 дні наконт пытанняў эстэтыкі і інфарматыўнасці шаблона "востраў". Дарэчы, як раз у артыкуле будзе больш лагічна і прыгожа глядзецца фота вострава. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:24, 6 сакавіка 2021 (+03)

СалідарнасцьПравіць

Вітаю, Vit Koz! Пакінь, калі ласка, хуценка 5 капеек тут, каб «Салідарнасць[прыбраць шаблон]» не выдалілі: https://uk.wikipedia.org/wiki/Вікіпедія:Статті-кандидати_на_вилучення/6_березня_2021#Салідарнасць. Плюс, калі ведаеш, мо дадасі крыніцаў у артыкул.

Дзякуй! -- pr12402, 6 сакавіка 2021

Добра, гляну. Віт; размовы 21:47, 6 сакавіка 2021 (+03)
Трэба стварыць артыкул у Белвікі, інакш украінцы неяк падазрона да яго ў сябе ставяцца. Віт; размовы 09:59, 7 сакавіка 2021 (+03)

Question from frwikiПравіць

Hello Vit Koz, and sorry for speaking English. I contact you because you are listed in the Embassy.

On French Wikipedia, we created an article on a traditional Belarusian song, Вясна красна. There are several versions of this song, and we would like to emphasize the one used in our main source, a French music-related medium. This version is available via this YouTube link.

The problem is that we do not have its lyrics. As there are no longer Belarusian speakers on frwiki (there were some in the past, but they are no longer active), none of us can guess the lyrics just by listening the YouTube video. This is why we would like to ask if you, or another Belarusian speaker, could:

  1. Write down the Belarusian lyrics of the YouTube video;
  2. Provide us with an exact English translation of the song, so that we can compare with the one partially mentionned in our source.

Would it be possible to do that for frwiki ?

Regards, --Cosmophilus (размовы) 01:01, 12 сакавіка 2021 (+03) PS: please do not forget to notify me when you answer, so that I am prevented on my wiki.

O.K. I will help you. Віт; размовы 09:24, 12 сакавіка 2021 (+03)

S'il vous plaît,  Cosmophilus:

  Ты вясна-красна, што ты прынесла, Божа мой
Божа мой, старым бабкам па кіёчку, Божа мой
Божа мой, а дзетачкам па чарапочку, Божа мой
Божа мой, а жоначкам па сыночку, Божа мой
Божа мой, а дзевачкам па чаўначочку, Божа мой
Божа мой, а конюшкам па дубчаку, Божа мой
Божа мой, а пастушкам па братачке, Божа мой
Божа мой, а мужчынкам па сошачцы, Божа мой
 

With Google Translate, sorry:

  The beauty-spring, what have you brought to us, oh Lord
oh Lord, for old grandma ― a stick, oh Lord
oh Lord, for the kids ― a jug (cup, jar or something like this), oh Lord
oh Lord, for the wives ― a son, oh Lord
oh Lord, for the girls ― a shuttle (skiff, boat or something like this), oh Lord
oh Lord, for the horse ― an oak (in song "young oak" exactly), oh Lord
oh Lord, for the shepherd ― a brother, oh Lord
oh Lord, ror the man ― a plow, oh Lord
 
Great, thank you very much! I transfer this to the ongoing talk about the song on frwiki. Thank you for your help! --Cosmophilus (размовы) 10:31, 18 сакавіка 2021 (+03)

Экспарт выяў у ВікісховішчаПравіць

Я падтрымаў магчымасць экспарту нашых файлаў на Вікісховішча (кнопка «Экспарт на Вікісховішча» ўверсе на старонцы файла). Загрузіў файл Файл:Від на Брылёўскія могілкі з пр Газ Праўда.JPG, здаецца, працуе нармальна. Цяпер можаце адразу загружаць на Вікісховішча замест прастаўлення шаблона {{Перанесці на Вікісховішча}}, таксама пры жаданні можаце перанесці файлы з катэгорыі Катэгорыя:Файлы:Да пераносу на Вікісховішча.--Artsiom91 (размовы) 13:01, 13 сакавіка 2021 (+03)

Дзякуй, буду мець на ўвазе! Віт; размовы 09:18, 14 сакавіка 2021 (+03)

Stefania TurkewichПравіць

Hello Vit Koz, If no one else has done this article for the Wiki Gap project by the time you see this, and I have asked a couple of your editors along the way, could you take a look at it when you can find some time: en: Stefania Turkewich? If it interests you, could you do a version of it for your Wikipedia? Nicola Mitchell (размовы) 21:02, 20 сакавіка 2021 (+03)

As you wish. Віт; размовы 10:41, 28 сакавіка 2021 (+03)
Hello Vit Koz, There are Media Files on Stefania in the Italian Wikipedia Wikimedia Commons : it:Stefanija Ivanivna Turkevyč-Lukijanovyč. I don't know how to connect them with the Belarusian Wikipedia. Perhaps you know and can do it. Nicola Mitchell (размовы) 22:31, 28 сакавіка 2021 (+03)
To connect this article with several others, I added Stefania’s name to: Новая венская школа article under Арнольд Шонберг. To Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко. To Віцезслаў Новак, in that last paragraph that I added to the article. If you could check this paragraph’s grammar, as I am not fluent in Belarusian. You could add the category: Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі and the category: Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны. Nicola Mitchell (размовы) 14:52, 29 сакавіка 2021 (+03)

Пра доглядПравіць

Вітаю пана. Зноў уздымаю тэму Вашай даглядчыцкай працы. З апошняга, Вы даглядалі скрозь усё праўкі ў артыкуле Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі, а між тым яны не толькі непісьменныя арфаграфічна, але і былі часткай вайны правак, і напэўна з’яўляюцца ўласным даследаванне. То бок, парушаюць шэраг правілаў праекта. Прашу Вас ставіцца да догляду адказна, няма часу, няма магчымасці, няма жадання правяраць — не націскайце кнопку догляда, ад Вас ніхто не вымагае колькасці дагледжанага. Толькі прачытаўшы цалкам змены і з упэўненасцю ў іх прынамсі агульнай якасці. Лепей хай яно будзе недагледжаным, чым стануць дагледжанымі настолькі нізкаякасныя тэксты, бо губляецца сэнс праекта Догляд. Як варыянт, можаце проста пакінуць за сабой сцяг аўтадагляданага, а ад даглядчыцкага адмовіцца. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:26, 28 чэрвеня 2021 (+03)

Тая ж самая праблема выявілася ў вялікім артыкуле «Васіліск», яшчэ ў сакавіку 2020 года, версія Вамі дагледжана адно праз націсканне кнопкі, а там невычытаны аўтапераклад і праблемы з фарматаваннем. Узнікае пытанне, навошта і ці ёсць разуменне задач праекта Догляд. --Максім Л. (размовы) 11:39, 2 ліпеня 2021 (+03)
Гэта ўсё да выпадку з «Земфіра», пра што пісаў у размовах да таго артыкула. --Максім Л. (размовы) 12:15, 2 ліпеня 2021 (+03)
Пакуль спыню да магчымага мінімума догляд старонак, абмазгую што ды як. Магчыма, не да канца адказна ставіўся. Віт; размовы 11:44, 16 жніўня 2021 (+03)
Дзякуй. Бо вось з апошняга, вялікі артыкул "Топка", націснулі ў 2019 годзе даглядзець, а там конь не валяўся -- два дні яго вычытваў, хоць збольшага каб. І я не ўсе артыкулы гляджу, хто даглядаў, толькі калі сапраўды цяжкі выпадак трапляецца. --Максім Л. (размовы) 22:35, 16 жніўня 2021 (+03)

Чарлі УотсПравіць

Артыкул пра асобу стварыце, калі ласка. --JerzyKundrat (размовы) 22:26, 24 жніўня 2021 (+03)

  • O.K. Віт; размовы 22:27, 24 жніўня 2021 (+03)
    • Перш чым адлюстраваць інфармацыю на Галоўнай старонцы, варта яе дадаць у адпаведны артыкул БелВікі. --JerzyKundrat (размовы) 19:18, 28 жніўня 2021 (+03)
      • Гэта правіла Белвікі альбо дасягнуты супольнасцю кансенсус? Ці то Вы вырашылі самастойна? Віт; размовы 19:20, 28 жніўня 2021 (+03)
        • Гэта так працуе на сённяшні дзень. Вось толькі праект Выява дня памёр, і фактычны адпаведны шаблон запаўняецца адвольна. --JerzyKundrat (размовы) 19:26, 28 жніўня 2021 (+03)
          • І ўсё ж такі я не разумею выразу «гэта так працуе на сённяшні дзень». Дайце калі ласка спасылку на абмеркаванне супольнасцю гэтага прынцыпу і прыняцця адпаведнага кансенсуснага рашэння. Інакш з сённяшняга дня гэта так не працуе... а заўтра можа запрацуе ў трэцім-чацвёртым-дзясятым выглядзе. Віт; размовы 19:33, 28 жніўня 2021 (+03)
            • Вікіпедыя:Кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам — пасля таго як адзін з удзельнікаў уносіць праўку ці дадатак на якой-небудзь са старонак Вікіпедыі, усе, хто ўбачаць гэту змену, могуць на яе адрэагаваць, змяніўшы ці адмяніўшы яе, або пакінуць яе ў сіле. Нейкія ўцямныя крытэры пры тым улічваюцца, вышэй яны названыя і на практыцы выкарыстоўваюцца рэдактарамі БелВікі. Калі Вам такія крытэры не падыходзяць, пакажыце іншыя. Тады зможам гэта абмеркаваць і сфармуляваць новы кансэнсус. --JerzyKundrat (размовы) 20:09, 28 жніўня 2021 (+03)
              • Паказаў іншыя. Але бачу вынік. Блакіроўка старонкі шаблона - «праўка толькі адміністратарамі». У сваёй працы з артыкуламі я, амаль як доктар, абапіраюся на прынцып «не навреди». Размясціў навіну, падмацаваў яе выявай. Што дрэннага зроблена для Галоўнай старонкі? Што кепскага ўбачаць у гэтым карыстальнікі, якія на гэтую старонку трапяць? Але існуе нейкі кансенсус, на старонку фарміравання якога мне так ніхто і не даў спасылку, згодна з якім я злачынец. Пасля такіх выбрыкаў я толькі яшчэ больш разумею, чаму так здарылася, што беларускамоўны раздзел Вікіпедыі - месца амаль асабістай творчасці пары тройкі людзей, выпеставанае імі месца, якое яны рэўнасна аберагаюць ад «залётных». Ну, як хочаце... Віт; размовы 21:20, 28 жніўня 2021 (+03)
                • Наконт Размясціў навінуВікіпедыя не павінна служыць першакрыніцай навін пра бягучыя падзеі. Вікіпедыя не першасная крыніца. Для гэтага ёсць брацкі праект Вікінавіны. --JerzyKundrat (размовы) 21:51, 28 жніўня 2021 (+03)
                  «Я ему про Фону, он мне — про Ерёму». Ніводнага адказа на пытанні, але затое незразумела да чаго расповед пра нейкія Вікінавіны... Паважаны пан, калі не маеце што адказаць па сутнасці, то калі ласка пазбаўце ад Вашага спаму маю старонку размоў. Віт; размовы 18:35, 7 верасня 2021 (+03)

100 найвялікшых беларускіх песеньПравіць

100 найвялікшых беларускіх песень мо лепш ранжыраваць у прамым парадку, а не адваротным. --JerzyKundrat (размовы) 22:50, 11 верасня 2021 (+03)

Халера яго ведае, можа было б і лепш… Я ж пісаў па крыніцы, там такі парадак, мне так лягчэй было пераносіць інфу ў артыкул. Віт; размовы 15:54, 12 верасня 2021 (+03)

Гродна-93Правіць

21:54, 17 кастрычніка 2021‎ Vit Koz: У наступны раз актуалізуй склад, а не выдаляй чужую працу! - я і не выдаляў, а перанёс - Сезон 2016/2017 «Гродна-93» --Паўлюк Шапецька 00:52, 25 кастрычніка 2021 (+03)
Усё ж, складу гульцоў месца ў артыкуле пра каманду. Віт; размовы 17:30, 26 кастрычніка 2021 (+03)

Выявы да артыкулаў пра фільмыПравіць

Вядома, ілюстрацыі да артыкулаў у картцы гэта карысня рэч, але толькі ў выпадку, калі яны дапамагаюць чытачу, то бок перадаюць нейкую карысную інфармацыю пра фільм — эмблему, постар, кадр або выяву героя. Калі ж выявы толькі выклікаюць пытанне, якія адносіны яны маюць для фільма (напрыклад у Стальны гігант, Шрэк 2, Лега. Фільм 2), то ніякай карысці ад іх няма, толькі шкода. Заклікаю не дадаваць выявы, мала звязаныя з тэмай артыкула, ці па меншай меры ў такім выпадку дадаваць разгорнуты подпіс, каб чытачам было зразумела, як выява звязана з тэмай артыкула. Artsiom91 (размовы) 21:27, 1 лістапада 2021 (+03)

Дадам апісанні да выяў. Віт; размовы 11:32, 2 лістапада 2021 (+03)

Файл:Анэлiн хутар, кнiга.jpg — вельмі вялікае разрозненне, варта паменшыць на парадак. --JerzyKundrat (размовы) 18:56, 24 лістапада 2021 (+03)

Можаце выдаліць. V размовы 19:02, 24 лістапада 2021 (+03)
Арыгінальная рэч, хай быў бы… --JerzyKundrat (размовы) 19:05, 24 лістапада 2021 (+03)
Добра, пашукаю потым файл на замену ў сеціве. Бо гэты я рабіў сам дома на тэлефон. V размовы 19:09, 24 лістапада 2021 (+03)