Размовы пра Вікіпедыю:Прэс-рэлізы/10000

Калегі, далучайцеся. Гэта ж не ад мяне прэс-рэліз, а ад Вікіпедыі, мусяць жа быць хоць якіясьці праўкі і іншых удзельнікаў, заўвагі па змесце і інш. --MaximLitvin 14:04, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Сапраўды, ад якога часу існуе Вікіпедыя? Пэўна, трэба лічыць ад часу першай праўкі ў Інкубатары? Тады гэта ~ ліпень-жнівень 2006 г. Mienski 17:55, 16 Сакавік 2008 (UTC)
А мо ўсёж-такі ад 2004? Хаця тады не зразумела, чаму толькі 10000. --MaximLitvin 18:13, 16 Сакавік 2008 (UTC)
Праца ў гэтай Вікіпедыі - ад жніўня 2006 г. Кропка. Думаю, няма сумненняў на гэты конт? Пакідаць А вядзенне радаводу "ад Рагнеды" - ці ж гэта падобна на гэтую супольнасць? :) Mienski 18:17, 16 Сакавік 2008 (UTC)
Чур-чур Рагнеду :) Ці хопіць гэта, ці трэба сюды нешта тэхнічнае, пра крыніцы, праўкі і пад. дадаваць? Усё адно ў СМІ гэтыя пытанні толкам не выкладуць. Апошняе хутчэй да Ю.Т. Дык мо, што лічыце неабходным з тых цэдулак сюды закапіпосціць, падшліфуем і ўсё. --MaximLitvin 18:35, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Сп. Сакалоў, мо пра Еву не трэба, асабліва як пра першую жанчыну Зямлі? --MaximLitvin 18:38, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Ну, што было 10-тысячным артыкулам - чаму не, чытачу нецікава не будзе, а фармулёўкі - гэта іншае пытанне, сцяг у рукі --Аляксандр Сакалоў 18:59, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Усёж-такі пра тое, што яна першая жанчына Зямлі -- не трэба. Мо і пра тарашкевіцкую не трэбы, пры чым тут яе 8,8 да тутэйшых 10. --MaximLitvin 19:23, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Гэта ўсё? Паглядзіце апошні раз і адпраўляем ці яшчэ што? --MaximLitvin 19:44, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Ёсць супярэчнасць у датах, калі праект пачаў існаванне (ч.1 і ч.2) - JerzyKundrat 19:49, 16 Сакавік 2008 (UTC)
Першая дата ў Інкубараты, другая непасрэдна асобны моўны раздзел. Што пакінуць? --MaximLitvin 19:51, 16 Сакавік 2008 (UTC)
  • Найперш, не трэба празмернай дэталізацыі — Інкубатары, тое-сёе. Пра гэта або будзе матэрыял або не. Сказаць, што было ў 10-тысячным, абсалютна натуральна, нават чакаецца. Існаванне, аб'ектыўна, з жніўня 2006 г. Ні ў якіх рамках "таго праекта" не існавалі ані дня. Пра тарашкевіцкую ўзгадаць трэба дзеля аб'ектыўнасці, але непасрэдна навіны гэта не датычыць, таму даецца "за рыскай", і гэта або выкарыстаюць, або не. Мінулагоднюю буру ў шклянцы вады, калі захочуць, раскапаюць і без нас, а пісаць пра яе ў такой літ. форме як навіна, ізноў-такі, не трэба. Yury Tarasievich 20:58, 16 Сакавік 2008 (UTC)

На маю думку, прэс-рэліз выглядае годна. Можна пушчаць "у свет". 80.94.230.78 21:47, 16 Сакавік 2008 (UTC) Mienski 21:48, 16 Сакавік 2008 (UTC)

Адправіў куды мог і каго ведаў, таксама паліставаўся з ТУТбуям, каб удакладнілі сваю навіну. --MaximLitvin 12:57, 17 Сакавік 2008 (UTC)

За што люблю журналістаў — дык за чарадзейскую сілу свабоднага пяра, якая здольная зрабіць з чагосьці нешта зусім іншае. Yury Tarasievich 13:50, 17 Сакавік 2008 (UTC)
ТУТ.бай гэта наогул, як высветлілася, выключны выпадак -- усё самі ведаюць, во дзе УД пануе, ньюзмэйкеры ёмаё :) Смешна ажно. --MaximLitvin 20:29, 17 Сакавік 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі праекту «Прэс-рэлізы/10000».