Размовы пра шаблон:Апошнія навіны

Апошні каментар: 5 месяцаў таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Актуальныя тэмы

Пратэсты правіць

Думаю падзея актуальная, варта было б дадаць, гэта важна.--178.127.63.155 14:00, 14 жніўня 2020 (+03)Адказаць

Уімблдан правіць

Маецца на ўвазе Уімблдонскі турнір? Ці чырвоная спасылка павінна быць з менавіта такой фармулёўкай? Віталь 16:14, 3 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Турнір 2016 года. --Artificial123 (размовы) 16:32, 3 ліпеня 2016 (MSK)Адказаць

Выбух у аўто правіць

У забойстве Паўла Шарамета "выбух у аўто" трэба неяк замяніць/звязаць са словам "тэракт", можна падумаць што аўто само выбухнула. Неяк падманліва зараз гучыць, крывадушна. --178.172.187.9 16:55, 11 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Крыніца пра прызнанне гэтага тэрактам. --Artificial123 (размовы) 17:00, 11 жніўня 2016 (MSK)Адказаць

Эрдаган правіць

Калі я не памыляюся, Эрдагану даюць права заставацца ва ўладзе да 2029 года не папраўкі да канстытуцыі, а проста тое, што ягоныя тэрміны пачнуць адлічвацца зноў з 2019 года, калі яго абяруць. Гэта прыкладна тое, што было ў Беларусі ў 1996 годзе, калі прэзідэнцкі тэрмін пачаў адлічвацца з нуля. --Kalinowski (размовы) 18:22, 19 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Сп. Kalinowski усё верна.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:35, 19 красавіка 2017 (+03)Адказаць

2014 UZ224 правіць

Дзіўная навіна, фактычна планета адкрыта ў 2014 годзе. Віт; размовы 12:14, 2 мая 2017 (+03)Адказаць

Выдаліце, калі не падабаецца. --Artificial123 (размовы) 12:21, 2 мая 2017 (+03)Адказаць

Прапанова правіць

Можа не будзем ператвараць Шаблон навінаў у суцэльны некралог? Віт; размовы 14:07, 15 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Давайце лічыць гэта трагічным супадзеннем. --JerzyKundrat (размовы) 14:29, 15 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Прывітанне. Разбавіў навіны глабальнай палітыкай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:07, 15 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Ці можуць звычайныя ўдзельнікі дабаўляць навіны? З павагай, Севастополец (размовы) 09:24, 17 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
У вікіпедыі няма "звычайных" і "незвычайных" удзельнікаў, усе маюць роўныя правы і могуць смела правіць любыя старонкі.--Artsiom91 (размовы) 09:35, 17 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Звычайныя і адміністратары. Дзякуй за адказ. З павагай, Севастополец (размовы) 09:57, 17 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Мікалай Пятровіч Карачанцаў правіць

Памёр--Mahufi (размовы) 21:05, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Прпановы навінаў на даданне ў шаблон, калі ласка, у наступны раз пішыце сюды. Віт; размовы 17:20, 10 красавіка 2019 (+03)Адказаць

Значнасць навін правіць

Выкажу сваё меркаванне на конт масштабу навінаў, якія публікуюцца ў шаблоне. Мяркую, дрэннай практыкай становіцца прыцягванне за вушы "местачковых" здарэнняў, якія нават не маюць асобных артыкулаў. Я разумею, што беларуская Вікіпедыя не самы папулярны моўны раздзел і калі не пісаць "хоць чаго-небудзь у навінны шаблон", то ўвогуле гэты шаблон не будзе аднаўляцца месяцамі. Але тут усё ж такі энцыклапедыя і я прапаную прытрымлівацца агульных правілаў значнасці для гэтага шаблона, які існуюць ва ўсіх здаецца моўных раздзелах (не бяру пад увагу ботапедыі і выміраючыя мовы). Адкрылі паласу ў аэрапорце... Радыёстанцыя змяніла шлях вяшчання... Мо хутка будуць навіны кшталту "...у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса..." Якая энцыклапедычная значнасць гэтых падзей у сусветным масштабе? Якую карысць нясуць падобныя навіны праекту? Паказваюць яго маргінальнасць і толькі... Шаноўныя, прапаную калі ўжо і брацца за напаўненне шаблона, які адлюстроўваецца на галоўнай старонцы, то хоць мінімальна падбіраць значныя падзеі. Віт; размовы 19:57, 3 мая 2019 (+03)Адказаць

Найбольш папулярныя артыкулы Беларускай Вікіпедыі ў красавіку:

  1. Каласы пад сярпом тваім
  2. Новая зямля (паэма)
  3. Раскіданае гняздо (п’еса)
  4. На ростанях
  5. Дзікае паляванне караля Стаха (аповесць)

Якая энцыклапедычная значнасць гэтых твораў у сусветным маштабе? Якую карысць нясуць падобныя артыкулы праекту? Паказваюць яго маргінальнасць і толькі... А тым часам у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса, а ў Шры-Ланцы тэракты. Як сапраўдны маргінал я выбіраю Еўраопт. Хутка вярнуся. --JerzyKundrat (размовы) 21:24, 3 мая 2019 (MSK)Адказаць

Спадар  JerzyKundrat, мне дзіўна бачыць, што Вы блытаеце паняцце значнасць артыкула Вікіпедыі са значнасцю навіны ў адмысловым навінным шаблоне… Пры чым тут спіс найбольш папулярных артыкулаў БелВікі??? Навіны з шаблона апрыёры не з’яўляюцца самымі папулярнымі. Як, напрыклад, узгаданы Вамі вышэй тэракт у Шры-Ланцы, бо ён нават створаны ўсяго пару дзён таму. Я ў сваім меркаванні кіруюся практыкай буйных моўных раздзелаў, дзе навінны шаблон змяшчае падзеі, якія маюць цікавасць сусветнага грамадства ў дадзеную хвіліну і стымулююць стварэнне і абнаўленне энцыклапедычных артыкулаў пра гэтыя падзеі. Хм, на жаль і ў гэтым пытанні няма разумення. Віт; размовы 21:41, 3 мая 2019 (+03)Адказаць
Той ці іншы раздел Вікіпедыі напаўняюць інфармацыяй канкрэтныя рэдактары згодна з іх асабістымі меркаваннямі. Калі супольнасць вялікая, то і патрэбы каардынацыі працы большыя. Але і мы не павінны забывацца пра Пяць слупоў, хаця б. Таму мушу сказаць, што навіна пра "у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса" не мае энцыклапедычнай значнасці. Для сіметрыі тры пытальнікі не знайшоў куды ўставіць: Хм??? Ну неяк так. --JerzyKundrat (размовы) 22:34, 3 мая 2019 (MSK)Адказаць

Беручы пад увагу колькасць праглядаў артыкулаў, трэба прызнаць, што на сёняшні дзень Беларуская Вікіпедыя не канкурэнтная да вялікіх раздзелаў Вікіпедыі ў апісанні "сусветна значных" тэм. Адносна прыкметнымі нашы артыкулы становяцца, калі размова ідзе акурат пра "местачковыя" тэмы. --JerzyKundrat (размовы) 22:13, 4 мая 2019 (MSK)Адказаць

Каб у Вас не склалася ўраджання, нібыта я хачу прыўнесці нейкі дэструктыў у арганізацыю працы ў беларускім раздзеле… Я толькі за тое, каб раздзел развіваўся паступова і адпавядаў агульным патрабаванням. Віт; размовы 20:28, 11 мая 2019 (+03)Адказаць

Ілля Курган правіць

Можа ў навіну пра Дайнеку дадамо і Кургана? Выбітны быў чалавек, таксама 21 жніўня пайшоў... Віт; размовы 08:44, 22 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Актуальныя тэмы правіць

Хочацца неяк прапісаць тут пазіцыю наконт плашкі з актуальнымі тэмамі. Можа гэта дзесьці прамаўлялася, не ведаю, але асабіста я не разумею да канца, чаму сталі прыбіраць гэту рэч. Plaga med (размовы) 11:02, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Тут пазначана ў каментарыі «цягам двух тыдняў артыкулы не абнаўляліся». Мушу пагадзіцца, што калі спасылка на артыкул даецца на галоўнай старонцы як «Актуальныя падзеі», то чытач пры пераходзе будзе чакаць актуальнай інфармацыі. Калі пабачыць што інфармацыя даволі доўгі час не абнаўлялася, то будзе складвацца ўражанне пра занядбанасць праекта «Апошнія навіны» і беларускага раздзела ў цэлым.--Artsiom91 (размовы) 11:32, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Зразумеў, тады атрымліваецца, што гэты падраздзел нам патрэбны для такіх артыкулаў пра падзеі, якія не з’яўляюцца самі па сабе новымі, але ў якіх ёсць новая і актуальная інфармацыя. Plaga med (размовы) 11:40, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Пра новыя падзеі таксама можна, калі пададзена актуальная інфармацыя ў дастатковай колькасці. Artsiom91 (размовы) 11:50, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Часам здараецца, што новая тэма ці новы факт у артыкуле з'яўляецца з прывязкай да даты, то сюды яго і ўпісваем. Калі новая інфа можа пачакаць, нарыхтоўваем пакет Вікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/Падрыхтоўка. Калі тэма абнаўляееца рэгулярна, хоць і доўжыцца ўжо істотны час, закідваем угару яе, пазначыўшы як актуальную. --JerzyKundrat (размовы) 14:04, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Лішні раз стараюся ў актуальныя тэмы спасылкі не закідваць, бо ніжэй у целе шаблна інфу можна і прывязаць да календара, і зверыць з тэкстам артыкула, і скапіраваць у артыкул пра бягучы год, і захаваць нарэшце ў архіў. Калі, напрыклад, падзея доўжыцца 1-2 тыдні, то ў целе шаблона можны пазначыць і пачатак, і канец, у шапку нічога не выносячы. На практыцы ў актуальных тэмах у нас завісаюць вельмі працяглыя падзеі, артыкулы пра якія патроху абнаўляюцца досыць працяглы час. --JerzyKundrat (размовы) 14:31, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Апошнія навіны».