Разня ў Дэбано — масавае забойства, здзейсненае 11 студзеня 2021 года ў сельскай абшчыне Дэбано (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Байцамі рэгіянальнага спецназа з рэгіёну Амхара тут было забіта не менш за 30 мірных жыхароў. Расправы закранулі чатыры вёскі: Сагла, Серавіт, Даба Паулос і Даба Тадыёс.

Паводле сведчанняў мясцовага жыхара Кіброма, перад інцыдэнтам адбыўся бой урадавай арміі з баевікамі САТ. Падчас бою сельская абшчына перайшла пад кантроль федэральных войскаў. Аднак праз некаторы час ваенныя сышлі, а наўзамен іх прыбылі рэгіянальныя сілы з Амхара. Байцы зладзілі масавыя расправы над мясцовымі жыхарамі і разграбавалі іх маёмасць.

Інцыдэнт у Дэбано быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года.

Спасылкі

правіць