Разня ў Май Кадра

Разня ў Май Кадра — масавая разня, здзейсненая ў перыяд з 9 па 10 лістапада 2020 года ў Май Кадра (Эфіопія) супраць мясцовага насельніцтва. Большасць ахвяр былі працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Паводле даных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта не менш за 600 чалавек[1][2]. Праваабарончыя арганізацыі і ўлады рэгіёна Амхары абвінавацілі спецыяльную паліцыю Тыграя і НФВТ у забойстве. Ахвяры пераважна былі з народнасці амхара. Злачынства здзейснены пры дапамозе сякер і мачэтэ[3]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіопскіх гарадоў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ яна нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама расказалі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца ў сваіх дамах, цэрквах і на палях[4].

Зноскі

  1. Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state. Amnesty International (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 12 November 2020.
  2. "Maikadra massacre is a "crime of atrocity": Human Rights Commission". Addis Standard. 24 November 2020. Праверана 24 November 2020.
  3. Множество гражданских убиты в Тыграе
  4. Подсчитано число погибших в результате массовой резни в Эфиопии // Lenta.ru, 24 ноября 2020