Разынкі (польск.: rodzynki) — сушаныя на сонцы або ў ценю ягады вінаграду. Працягласць сушкі ад 4 да 9 дзён. Бываюць безнасенныя і з насеннем. Выкарыстоўваюць пераважна ў кандытарскіх і хлебабулачных вырабах.

Этымалогія правіць

Напэўна, разынкі паходзяць ад лацінскага racēmus — гронка вінаграду. З лаціны ж гэтае слова трапіла ў старафранцузскую мову як raisins — вінаград, а адтуль у англійскую. У грэчаскай мове ёсць слова rhax — ягада, вінаград.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 266. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць