Райманд Шварц
Райманд Шварц (фр.: Raymond Schwartz, эспер.: Rajmondo Ŝvarco; 8 красавіка 1894, Мец, Германская імперыя — 14 мая 1973, Парыж) — эсперанцкі паэт і празаік, які працаваў пераважна ў жанры гумару і сатыры[2].
Райманд Шварц | |
---|---|
фр.: Raymond Schwartz | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1894 |
Месца нараджэння | Мец, Германская імперыя |
Дата смерці | 14 мая 1973[1] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Marguerite Schwartz[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэзія, проза |
Кірунак | Esperanto movement[d] |
Мова твораў | эсперанта |
Подпіс |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 8 красавіка 1894 года ў Мецы (Латарынгія, якая ўваходзіла тады ў склад Германскай імперыі). Атрымаў у родным горадзе класічную адукацыю і валодаў не толькі роднымі для яго французскай і нямецкай (мовы ўжытку ў Латарынгіі), але таксама лацінскай і старажытнагрэчаскай. У 1909 ці 1910 годзе вывучыў эсперанта; у 1911 годзе з мэтай праверыць ровень сваіх моўных ведаў здзейсніў падарожжа ў Барселону, а ў 1913 годзе заснаваў у Мецы кружок эсперантыстаў «Amika Rondo» («Сяброўскае кола»). Па прафесіі — банкаўскі службовец (з часам дарос да суўласніка буйнага банка)[3][4][5].
У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў кайзераўскае войска і ваяваў на Усходнім фронце; вайна стала страшным расчараваннем для Шварца — пацыфіста і інтэрнацыяналіста.
Пасля сканчэння вайны Шварц вярнуўся ў Латарынгію, што зноў адышла да Францыі. Неўзабаве ён пераехаў у Парыж; у снежні 1920 года Шварц заснаваў вельмі вядомае ў той час парыжскае кабарэ «Verda kato» («Зялёны кот»), у якім збіраліся французскія эсперантысты, і быў яго дырэктарам і душой у 1920—1927 гг. Пазней узначальваў кабарэ «Bolanta kaldrono» («Кіпячы чайнік», 1936—1939 гг.) і «Тры кобальды» («Тры кобальда», 1949—1956 гг.)[2][5].
Цягам трох гадоў (пачынаючы з 1933 г.) Шварц быў рэдактарам штомесячнага гумарыстычнага часопіса «Пірат» («Pirato»); нярэдка абсмяяныя героі гумарэсак самі смяяліся, чытаючы чарговы нумар часопіса[6].
Зноскі
- ↑ Raymond Schwartz // https://pantheon.world/profile/person/Raymond_Schwartz Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Королевич, 1989, с. 169
- ↑ Enciklopedio de Esperanto, 1934, p. 833
- ↑ а б Ledon G. R. Raymond Schwartz kaj ties kabaretoj(недаступная спасылка). // TTT-ejo La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ а б Lloancy M.-T. Per humuro al maturo: Schwartz 100-jara(недаступная спасылка). // TTT-ejo La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2016. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ Королевич, 1989, с. 170
ПублікацыіПравіць
- Schwartz R. Verdkata testamento. — P.: Solsona, 1926. — 126 p.
- Schwartz R. Prozo ridetanta. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1928. — 126 p.
- Schwartz R. Anni kaj Montmartre. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1930. — 128 p.
- Schwartz R. La stranga butiko. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1931. — 124 p.
- Schwartz R. La ĝoja podio. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1949. — 271 p.
- Schwartz R. Kiel akvo de l'rivero. — La Laguna: J. Régulo, 1963.
- Schwartz R. Vole… novele. — Copenhagen: TK, 1971. — 192 p.
ЛітаратураПравіць
- Королевич А. И. Книга об эсперанто. — Киев: Наукова думка, 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.
- Enciklopedio de Esperanto. — Budapest: Literatura Mondo, 1934. — 1078 p.
- Geoffrey Sutton. Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto. 1887 — 2007. — New York: Mondial, 2008. — 730 p. — ISBN 978-1-59569-090-6.
СпасылкіПравіць
- La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz (сайт аб жыцці і творчасці Райманда Шварца)