Райнхард Генцэль
Райнхард Генцэль (ням.: Reinhard Genzel; нар. 24 сакавіка 1952, Бад-Гомбург, ФРГ) — нямецкі вучоны-астрафізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2020). Член Леапальдзіны (2002), замежны член Французскай акадэміі навук (1998), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2000), Лонданскага каралеўскага таварыства (2012).
Райнхард Генцэль | |
---|---|
ням.: Reinhard Genzel | |
![]() | |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік, навуковец |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ludwig Genzel[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() прэмія Жуля Жансена[d] (2000) ![]() Tycho Brahe Medal[d] (2012) Stern–Gerlach Medal[d] (2003) прэмія Бальцана[d] (2003) прэмія Харві (2014) прызавая лекцыя Петры[d] (2005) Herschel Medal[d] (2014) медаль Карла Шварцшыльда[d] (2011) прэмія імя Лейбніца[d] (1990) медаль Альберта Эйнштэйна[d] (2007) прэмія Шаа па астраноміі[d] (2008) ![]() Q126728033? (16 кастрычніка 2023) honorary doctorate of Paris Observatory, PSL University[d] (2014) |
![]() |
Біяграфія
правіцьСын прафесара фізікі цвёрдага цела Людвіга Генцэля (1922—2003).
Вучыўся ў Фрайбургскім універсітэце і Бонскім універсітэце. У 1975 годзе скончыў Бонскі ўніверсітэт. У 1978 годзе абараніў дзве дысертацыі доктара філасофіі ў Бонскім універсітэце і ў Радыёастранамічным інстытуце Макса Планка. Затым працаваў у ЗША. У 1986 г. вярнуўся ў ФРГ, дзе стаў працаваць у Таварыстве Макса Планка, у 1988 годзе стаў прафесарам у Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна. З 1999 года таксама выкладае ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2010 годзе ўзначаліў Інстытут пазаземнай фізікі таварыства Макса Планка. Член Баварскай акадэміі навук (2003), сапраўдны член Амерыканскага фізічнага таварыства (1985).
Займаецца стварэннем прыбораў для інфрачырвонай і субміліметровай астраноміі. У тым ліку ўдзельнічаў у распрацоўцы Very Large Telescope, Infrared Space Observatory, касмічнай абсерваторыі Гершэль. Яго навуковая група ў сярэдзіне 1990-х гадоў выявіла вярчальны рух зорак у цэнтры Млечнага шляху вакол масіўнага аб’екта, магчыма чорнай дзіркі. Незалежна ад яго такія ж вынікі былі атрыманы групай Андрэа Геза ў Абсерваторыі Кека, за што абодва навукоўцаў атрымалі Нобелеўскую прэмію. Таксама вывучае эвалюцыю галактык і фарміраванне зорак.