Ра́йца[1] (трансліт.: Rajca, руск.: Райца) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на аўтадарозе Карэлічы—Наваельня. За 16 км на паўднёвы захад ад г.п. Карэлічы, 214 км ад Гродна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 320 жыхароў, 119 двароў (2001). Адміністрацыйны цэнтр Райцаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Райца
Rajca 05 04 2009.JPG
Царква і плябань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовы індэкс
231453
Аўтамабільны код
4
Райца на карце Беларусі ±
Райца (Беларусь)
Райца
Райца (Гродзенская вобласць)
Райца

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

 
Царква. Н. Орда, 1864—76 гг.

Першая згадка гэтага маёнтка прыпадае на 1510 год, калі Райца належала Багушу і Мішку Верашчакам. Далей гаспадарылі ў ёй, па чарзе, Наўмовічы і Гаштольды. Але ў другой палове XVI стагоддзя Райца стала ўласнасцю роду, які ўзяў прозвішча ад назвы маёнтка — Раецкіх (або Дунін-Раецкіх)[2].

У дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Новагародскага сабораў 1680—1682 гадоў у Райцы ўпамінаецца царква ў гонар Раства Хрыстова, збудаваная з фундацыі Раецкіх. Святаром у парафіі служыў а. Мікалай Раецкі, яму дапамагаў а. Андрэй Тамашэўскі. Парафія аб’ядноўвала 405 вернікаў[3].

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Царква, 21.02.1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. У 1816—1817 гадах палкоўнік Канстанцін Раецкі адбудаваў у вёсцы знішчаную ў 1811 годзе пажарам Спаскую царкву. Новая царква з бутавага каменю і цэглы выконвала ролю пахавальні Раецкіх. У царкве захоўваўся мясцовашанаваны абраз Божай Маці, пакрыты масіўнай срэбнай рызай.

Пасля смерці ў 1838 годзе Атона, сына навагрудскага маршалка Францішка Раецкага, маёнтак перайшоў у спадчыну да старэйшай дачкі Францішка, Людвікі. А тая прынесла Райцу свайму мужу — навагрудскаму маршалку Юзафу Верашчаку, брату каханай Адама Міцкевіча Марылі[2].

Перад ліквідацыяй Уніі ў 1839 годзе да парафіі Святога Спаса (Перамянення Гасподняга) у Райцы Наваградскага дэканата належылі 1661 вернік, якімі апекаваліся святары: а. Язэп Гарбацэвіч (парах, 50 гадоў) і а. Міхал Бараноўскі (вікары, 30 гадоў). Парафіі належала 2 валокі зямлі, укладавы капітал складаў 3000 рублёў срэбрам, а яе гадавы даход быў 150 рублёў срэбрам[4] Пасля скасаванні царква належала рыма-каталікам, аднак па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады адабралі яе ў Святога Прастола і перадалі Маскоўскаму патрыярхату.

Ва ўласнасці Верашчакаў маёнтак заставаўся да 1898 года, калі Казімір, сын Юзафа, перадаў Райцу сваяку Ваўжынцу Путкамеру, унуку Марылі Верашчакі[2].

У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Ваўжынца Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафесарам Кракаўскага ўніверсітэта, графам Адамам Жалтоўскім. Маёнтак, які стаў летняй рэзідэнцыяй прафесара, часам здаваўся ў арэнду[2].

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Райца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Напярэдадні Другой сусветнай вайны Жалтоўскія падаравалі свой маёнтак разам з домам, бібліятэкай, калекцыямі жывапісу і антыкварыяту сёстрам-палацінкам, а самі канчаткова перабраліся жыць у Кракаў. Палацінкі гаспадарылі ў ім з 1933 па 1943 гады[2].

У 1939 годзе Райца ўвайшла ў БССР. Па Другой сусветнай вайны ў колішнім шляхецкім доме размясціўся шпіталь, пазней — бальніца і паліклініка, потым — вясковая амбулаторыя. У канцы 1990-х гадоў будынак апусцеў і, як і парк, пачаў прыходзіць у заняпад. У 2009 годзе моцна занядбаны будынак набыла сям’я мастакоў, якія забавязаліся стварыць тут прыватны дом-музей саломкі і сучаснага мастацтва[6].

За савецкім часам улады спрабавалі разбурыць царкву трактарамі. Аднак, зрабіць гэтага не здолелі і далі рады толькі зрынуць статую Дзевы Марыі з фасаду і пабурылі дэкаратыўныя вежы і кантрафорсы, якія ўмацоўвалі будынак. Помнік адбудавалі ў 2000-я гады як царкву Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату пад тытулам Святой Барбары.

На 2001 год у Райцы было 119 двароў. У 2000-я гады яна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

НасельніцтваПравіць

  • XX стагоддзе: 1999 год — 319 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 320 чал.[7]; 2010 год — 305 чал.

ІнфраструктураПравіць

У Райцы працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі.

СлавутасціПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Адрадзіць старую сядзібу… № 22 (1513) 29.05.2021 — 04.06.2021 г
  3. Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг." / Уклад. Д. Лісейчыкаў. — Мн., 2009.
  4. Radwan M. Carat wobec Kościoła greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796—1839. — Lublin, 2004. S. 21.
  5. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Slady няма тэксту
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 273.

ЛітаратураПравіць

  • Райца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг." / Укладальнік Д. Лісейчыкаў. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
  • Radwan M. Carat wobec Kościoła greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796—1839. — Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2004. ISBN 83-917615-5-X.

СпасылкіПравіць