Райцаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ра́йцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Райца.

Райцаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Райца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 412
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Райцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міратыцкага сельсавета[1]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малюшыцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[3]. 6 жніўня 1979 года ў склад Малюшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Волца, Даўгінава, Лукашын, Малюшычы, Скорава і Сэрвач)[4]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску Райца. 4 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1121 чалавек[6], з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — палякі, 1,2 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1412 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 118. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.