Ракавінныя амёбы

Ракавінныя амёбы (Thecamoebina), ракавінныя караняножкі (Testacea) — поліфілетычная група прасцейшых класа караняножак падтыпу саркодавых (Sarcodina).

Поліфілетычная група пратыст
Назва
Ракавінныя амёбы
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Падклас Караняножкі
Прадстаўнікі
не азначаны

Апісанне правіць

Ад амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска-, груша-, шара- або яйцападобнай ракавіны даўжынёю да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. 3 вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі раэоў за суткі).

Арэал і экалогія правіць

Вядома некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе; на Беларусі каля 30 відаў, найбольш трапляюцца арцэлы (Arcella), дыфлюгіі (Difflugia), эўгліфы (Euglipha) і інш.

Значэнне правіць

Корм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб.

Літаратура правіць

  • Ракавінныя амёбы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.