«Ракаўскі шлях» — культурна-асветнае выданне Ракаўскага краю. Выдавалася ў 20002008 гадах на беларускай мове на грамадскіх пачатках сям’ёй Рагойшаў. Першы нумар выдання з’явіўся ў лютым 2000 года[1]. Выйшаў 41 нумар. Рэдактарам краязнаўчай газеты быў Вячаслаў Рагойша. Мэтай выдання была неабходнасць даць чытачам краязнаўчы матэрыял, з дапамогай якога будзе выхавана пачуццё любові да роднага краю[2].

«Ракаўскі шлях»
Тып газета
Фармат А4
Рэдактар Вячаслаў Рагойша
Заснавана 2000
Спыненне публікацый 2008
Мова беларуская

Мела рубрыкі «З гісторыі Ракаўшчыны», «Ведай свой край», «Успомнім іх жывымі», «Людзі Ракаўскага краю», «З невядомага» і інш. Аўтарамі выдання былі Іван Шамякін, Алег Лойка, Рыгор Барадулін. Газета публікавала матэрыялы пра дзеячаў беларускай культуры, чый жыццёвы шлях быў звязаны з Ракаўскім краем[3]. Атрымала водгукі ў рэспубліканскай і мясцовай прэсе. Алесь Карлюкевіч у «Настаўніцкай газеце» рэкамендаваў выданне для школы як дапаможнік пры вывучэнні беларускай гісторыі і культуры, мясцовага краязнаўства[4]. Тыраж не перавышаў 200 экзэмпляраў. Поўны камплект выдання можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, асобныя нумары — у Ракаўскай сельскай бібліятэцы[2]. Матэрыялы газеты сталі асновай кнігі «Наш гонар — Ракаў», якая выйшла ў 2015 годзе[5].

Зноскі

  1. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181.
  2. а б Вячаслаў Рагойша.. Шляхамі стагоддзяў…. Працоўная слава (14 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2020.
  3. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181—182.
  4. Мікола Хмяльніцкі. Кампаратывіст па духу і крыві // Актуальныя праблемы літаратуразнаўства і фалькларыстыкі: зб. арт. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 44. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020.
  5. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 182.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць