Ілек (прыток Урала)

(Пасля перасылкі з Рака Ілек, прыток Урала)

Іле́к (руск.: Иле́к[1], каз.: Елек) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, самы буйны левабярэжны прыток Урала.

Ілек
каз. Елек, рус. Илек
IlekRiver16.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 623 км
Басейн 41 300 км²
Расход вады 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Мугаджары
 • Каардынаты 49°30′ пн. ш. 57°25′ у. д.HGЯO
Вусце Урал
 • Месцазнаходжанне с. Ілек
 • Вышыня 54 м
 • Каардынаты 51°30′35″ пн. ш. 53°22′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Урал → Каспійскае мора
Краіны
Код у ДВР 12010000912112200007478
physical
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 623 км, плошча вадазбору 41,3 тыс.км². Сярэднегадавы расход вады 39,8 м³/с (за 112 км ад вусця)[1]. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 1569 м³. Рака ўтвараецца на паўночна-заходніх схілах гор Мугаджар пры зліцці рэк Караганда і Жарык[2]. Ілек мае шырокую, добра распрацаваную даліну з двума надпойменнымі тэрасамі. Рэчышча разгалінаванае. Замярзае рака ў другой палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў другой палове красавіка.

Прытокі: Малая Пясчанка, Вялікая Пясчанка, Карабутак, Тамды, Іккырашан, Сарак-Салды і інш.

На Ілеку размешчаны гарады Кандыагаш, Алга, Актабэ, Соль-Ілецк.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 163. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 
  2. Илек // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Илек // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.) 
  • Илек // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.) 
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 163. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 

СпасылкіПравіць