Ілі
Ілі́ — рака ў Кітаі і Казахстане.
Ілі | |
Вусце | Возера Балхаш |
Даўжыня | 1001 км |
Расход вады | у вусці: 329 м³/с |
Даўжыня 1001 км (разам з ракой Тэкес — 1439 км)[1], плошча вадазбору 140 тыс. км². Пачынаецца ва Усходнім Цянь-Шані пры зліцці двух вытокаў — Тэкес і Кунгес. Упадае ў возера Балхаш. У вярхоўі — горная рака, ніжэй упадзення ракі Каш даліна расшыраецца, тут Iлі падзяляецца на рукавы. Да горада Капчагай цячэ па шырокай катлавіне, у нізкіх, месцамі забалочаных берагах, ніжэй уступае ў цясніну Капчагай, дзе пабудаваны Капчагайская ГЭС і Капчагайскае вадасховішча. Потым цячэ па Прыбалхашскай раўніне, пры ўпадзенні ўтварае дэльту (плошча 9 тыс. км²) з мноствам рукавоў.
Асноўныя прытокі: Каш, Харгос (справа), Чарын, Чылік, Талгар, Каскелен, Курты (злева).
Жыўленне ледавікова-снегавое. Ледастаў са снежня да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 329 м³/с, на 270 км вышэй (с. Учжарма) — 469 м³/с.
Суднаходная ад горада Кульджа (Кітай); у Казахстане — ад дзяржаўнай мяжы да прыстані Баканас. Выкарыстоўваецца на арашэнне.
Зноскі
- ↑ Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 285. — 633 с. с ил., 30 л. ил.(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Ілі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 285. — 633 с. с ил., 30 л. ил.(руск.)