Іса (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Іса)

І́са — рака ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Іса
Характарыстыка
Даўжыня 62 км
Плошча басейна 554 км²
Басейн Шчара → Нёман → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 3,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Серабрышча
 · Каардынаты 53°16′01″ пн. ш. 25°37′06″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 · Месцазнаходжанне у межах Слоніма
 · Каардынаты 53°06′25″ пн. ш. 25°19′48″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць
Раён Баранавіцкі раён, Слонімскі раён
Іса (рака) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Іса (рака) (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Працякае праз возера Альбярцінскае[1].

Асноўныя прытокі — Пляхоўка, Рудня і Іска. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Звераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 76.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.