Ішым (рака)
Ішы́м (руск.: Иши́м, каз.: Есіл) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.
Ішым руск.: Иши́м, каз.: Есіл | |
Даўжыня | 2450 км |
Расход вады | 56,3 м³/с |
Вадазбор | 177 км² |
Даўжыня ракі 2450 км. Плошча вадазбору 177 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,0056 тыс. м³. Пачатак у гарах Ніяз на паўночнай ускраіне Казахскага драбнасопачніка; у вярхоўях цячэ ў вузкай даліне са скалістымі берагамі, якая расшыраецца ніжэй горада Астана. Па Ішымскім стэпе цячэ ў шырокай пойме са шматлікімі старыцамі, у нізоўі — сярод балот. Галоўныя прытокі: Калутон, Жабай, Аканбурлук (справа). Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада да красавіка — мая. Высокае веснавое разводдзе. Суднаходства ўверх ад горада Петрапаўлаўск на 270 км і ад Вікулава да вусця. Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы (для водазабеспячэння і арашэння). На Ішыме гарады: Астана, Дзяржавінск, Ясіль, Петрапаўлаўск, Ішым.
У басейне ракі возера Вялікі Уват[1].
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- «Река ИШИМ» — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.