Абакан (рака)

рака ў Расіі
(Пасля перасылкі з Рака Абакан)

Абакан (хак. Ағбан, руск.: Абакан) — рака ў Расіі, у Хакасіі, адзін з найбуйнейшых левабярэжных прытокаў Енісея.

Абакан
хак. Ағбан, руск. Абакан
Характарыстыка
Даўжыня 514 км
Басейн 32 000 км²
Расход вады 400 м³/с
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Вялікі Абакан і Малы Абакан
 • Месцазнаходжанне паўночныя схілы Заходняга Саяна (хрыбет Карбу) і Алтайскіх гор
 • Вышыня вышэй 1959 м
 • Каардынаты 51°18′36″ пн. ш. 88°30′29″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 • Месцазнаходжанне Краснаярскае вадасховішча
горад Абакан
 • Вышыня 243,6 м
 • Каардынаты 53°44′03,37″ пн. ш. 91°29′55,55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Енісей → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Хакасія
Код у ДВР 17010300212116100012818
physical
Абакан (рака)
Абакан (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 327 км (з Вялікім Абаканам — 514 км), плошча вадазбору — 32000 км². Утвараецца пры зліцці Вялікага Абакана і Малога Абакана, якія бяруць пачатак на паўночных схілах Заходняга Саяна і Алтайскіх гор. Упадае ў Краснаярскае вадасховішча ля падножжа гары Самахвал.

У верхнім цячэнні Абакан працякае па вузкай, парослай тайгой даліне; ля сяла Вялікі Манок даліна рэзка пашыраецца, пераходзячы ў Мінусінскую катлавіну. Тут рэчышча Абакана разбіваецца на шматлікія рукавы. Рака мае пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Ледастаў з другой паловы лістапада па канец красавіка. Пры ўпадзенні ракі ў Енісей (Краснаярскае вадасховішча) размешчана сталіца Хакасіі — горад Абакан. Таксама на рацэ — населеныя пункты Абаза, Дамажакаў, Райкоў. Расход вады — 381 м³/с, у раёне Абазы — 308 м³/с.

Літаратура правіць

  • Абака́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 9. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Абакан (река) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 11. (руск.)
  • Абака́н // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 7. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі правіць