Адкрыць галоўнае меню

Адроў

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Адроў)

Адроў — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.

Адроў
Каля горада Барань
Каля горада Барань
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Плошча басейна 676 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 4,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Дубніцы
 · Каардынаты 54°41′03″ пн. ш. 30°14′41,10″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дняпро
 · Месцазнаходжанне горад Орша
 · Каардынаты 54°27′55,80″ пн. ш. 30°23′19,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Аршанскі раён, Сенненскі раён, Талачынскі раён
Адроў (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Адроў на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэПравіць

Гарады: Барань.

АгульнаеПравіць

Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у пойме каля вёскі Барань Аршанскага раёна наліўная сажалка (плошча 2 га).

Даліна выразная, да вёскі Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сенненскага раёна каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.

Недзе ў басейне ракі калісьці існаваў "горад" Одрск[1].

Зноскі

  1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. -- С. 35.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 38—39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць