Ала (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ала)

Ала́ — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).

Ала
рака ля былой вёскі
рака ля былой вёскі
Характарыстыка
Даўжыня 110 км
Басейн 1 230 км²
Расход вады 5,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка
 • Каардынаты 53°19′46″ пн. ш. 29°31′33″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы
 • Каардынаты 52°41′00″ пн. ш. 29°38′57″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Кіраўскі раён, Бабруйскі раён, Жлобінскі раён, Светлагорскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 100 (116[1]) км. Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Назва правіць

Назва Ала балцкага паходжання[2]. Аналагі сярод літоўскіх гідронімаў — Alėja, Aluota, Alauša[3].

Звязана з літоўскім alėti "памалу цячы, сачыцца", alksna "балаціна", лат. alots "крыніца"[4], далей да індаеўрапейскага кораня *el-/ol- "забалочвацца, зарастаць"[5].

Асноўныя прытокі правіць

Справа: Рылейка, Беліца, ручай Любіца
Злева: Вялікая Вязанка

На рацэ правіць

Гарады: Кіраўск
Зоны адпачынку: санаторый СВК Рассвет імя К. П. Арлоўскага
Прыродаахоўныя зоны: Ландшафтны заказнік Выдрыца (у нізоўі)

Агульнае правіць

Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка Кіраўскага раёна, працякае па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Чыркавічы Светлагорскага раёна. Верхняе цячэнне на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжнім цячэнні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Густата рачной сеткі 0,3[1] км/км². Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.

Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сцяпы Жлобінскага раёна — да 3 км. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэднім цячэнні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія. каля вёскі Вілы Кіраўскага раёна на рацэ плаціна і сажалка[1].

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 35.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 529.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 38.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ашэраў Ф. М. Ала // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 68—69. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24, 25, 34. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 16. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 г. (руск.)