Арканзас (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Арканзас)

Арка́нзас[1] (англ.: Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місісіпі. Арканзас цячэ па Вялікіх раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклахома і Арканзас.

Арканзас
англ. Arkansas River
Характарыстыка
Даўжыня 2364 км
Басейн 505 000 км²
Расход вады 240 м³/с
Вадацёк
Выток East Fork Arkansas River[d] і Tennessee Creek[d]
 • Каардынаты 39°15′30″ пн. ш. 106°20′38″ з. д.HGЯO
Вусце Місісіпі
 • Каардынаты 33°46′30″ пн. ш. 91°06′10″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Місісіпі → Мексіканскі заліў
Краіна
physical
Арканзас (рака)
Арканзас (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 2364 кіламетры (шостая ў ЗША, другі па даўжыні прыток Місісіпі пасля Місуры). Бярэ пачатак у Скалістых гарах у акрузе Лейк (англ.: Lake County) каля Ледвіля (англ.: Leadville), штат Каларада. Упадае ў Місісіпі ля Напалеона, штат Арканзас. Плошча вадазбору 505 000 км², сярэдні расход вады 240 м³/с, трэці прыток Місісіпі пасля Місуры і Агая. Правы прыток — рака Канейдыян.

Назва атрымана ў XVII стагоддзі ў гонар індзейцаў куапау, што насялялі ніжнюю плынь ракі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Арка́нзас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Арка́нзас // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 39. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Арка́нзас // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 49. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.