Асачанка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Асачанка)

Асача́нка, Бабёнка (у верхнім цячэнні) — рака ва Уздзенскім і Пухавіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Асачанка
Осочанка.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 17 км
Басейн 135 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°32′37″ пн. ш. 27°28′53″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 • Вышыня 172,0 м
 • Каардынаты 53°36′18″ пн. ш. 27°37′47″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Уздзенскі раён, Пухавіцкі раён
physical
Асачанка
Асачанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Даўжыня ракі 17 км[1]. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля аграгарадка Наваполле Пухавіцкага раёна. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 14 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Цепленька (злева).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.