Аслік

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Аслік)

Аслі́к, Асліўка, Ослік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Аслік
Асліўка ля Эсьмон
Асліўка ля Эсьмон
Характарыстыка
Даўжыня 66 км
Басейн 413 км²
Расход вады 2,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі
 • Каардынаты 54°18′22,20″ пн. ш. 29°40′13,90″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Асавец
 • Вышыня 155,3[1] м
 • Каардынаты 53°56′02″ пн. ш. 29°40′33″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Круглянскі раён, Бялыніцкі раён
physical
Аслік
Аслік
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 413 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 . Асноўныя прытокі: Чарнаўка, Смародзіна, Крупка (справа), Рутка, Цемрынка (злева).

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёна. Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.

Рэкі Друць, Аслік, Вабіч, Грэза

Краявіды правіць

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10, 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі правіць