Ачоса

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ачоса)

Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпуць (прыток Сажа ў басейне Дняпра).

Ачоса
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 232 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°43′28,80″ пн. ш. 31°29′22,60″ у. д.HGЯO
Вусце Іпуць
 • Каардынаты 52°31′10,90″ пн. ш. 31°31′08,70″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Код у ДВР 04010000712199000000110
physical
Ачоса
Ачоса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Ачоса балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Akesà (Акеса́)[1].

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *ok(e)s-)[2]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака. Назву Ачоса можна прыблізна перакласці як «Рэчка».

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Уютны Веткаўскага раёна. Цячэ на мяжы Бранскай вобласці Расіі і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна.

Асноўны прыток — ручай Пярэспа (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.

Літаратура правіць