Бе́нуэ (на мове банту — маці водаў, фр.: la Bénoué) — рака ў Заходняй Афрыцы (Камерун, Нігерыя). Найбуйнейшы левы прыток ракі Нігер.

Бенуэ
фр.: la Bénoué
Benue SE Yola.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1400 км
Плошча басейна 441 000 км²
Басейн Нігер
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 3170 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне плато Камерун
 · Каардынаты 8°03′04″ пн. ш. 13°42′32″ у. д.HGЯO
Вусце Нігер
 · Месцазнаходжанне Лакоджа
 · Каардынаты 7°47′00″ пн. ш. 6°46′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Cameroon.svg Камерун, Flag of Nigeria.svg Нігерыя
Бенуэ (Нігерыя)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Бенуэ на Вікісховішчы
Басейн ракі Бенуэ

Даўжыня ракі 1400 км (па іншых дадзеных 960 км). Плошча басейна 441 тыс. км². Сярэдні расход вады 3170 м³/сек. Суднаходная ад горада Ібі (у перыяд дажджоў ад горада Гарвей). Па сваім характары — раўнінная рака, што цячэ ў шырокай даліне. Працякае па густанаселеных раёнах вільготных саванн. Паводкі ў чэрвеніверасні.

Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах нагор'я Камерун. Буйныя прытокі: Оква, Мадай, Анкве, Шеманкар, Паі, Гангола (правыя) і Кацын-Ала, Донг, Тэмба, Фаро (левыя). У вусці ракі горад Лакоджа.

ЛітаратураПравіць

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 335. — 672 с. с илл.(руск.) 
  • Большая Советская Энциклопедия.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 59. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)