Брагінка
Брагінка — рака ў Гомельскай вобласці, раней была левым прытокам Прыпяці (басейн Дняпра). Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².
Брагінка Брагінка | |
Даўжыня | 179 км |
Вадазбор | 2778 км² |
Краіна | Беларусь |
На рацэПравіць
- Гарады: Брагін.
Аульныя звесткіПравіць
Пасля рэгулявальных працаў — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:
Брагінка ВерхняяПравіць
Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²). Упадаюць Кербецкая канава, Шчэлбінская канава і інш.
Брагінка СярэдняяПравіць
Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).
Брагінка НіжняяПравіць
Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).
Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 26, 36. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)