Вадзічанька
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Вадзічанька)
Вадзі́чанька — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Уса (басейн Нёмана). Даўжыня ракі 6 км[1]. Пачынаецца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Пятрылавічы, упадае ва Усу за 3 км ніжэй вусця Шуры). На ўсім працягу каналізаваная, у вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, далей цячэ сярод лесу. Асноўны прыток — рака Лагоўка (справа).
Вадзічанька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 6 км |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°50′13,70″ пн. ш. 26°36′05,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
· Каардынаты | 53°50′18,30″ пн. ш. 26°31′20,60″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.